22-ы дзень вайны Расіі супраць Украіны. Што адбылося за ноч

Ужо 22-ы дзень Украіна абараняецца ад расійскіх войскаў. За гэты час загінула больш мірных грамадзян, чым было забіта ў баях вайскоўцаў.

7cbc3aaa_b222_45bc_9472_49618c5f16c1.jpg

Слова "Дзеці" было напісана з двух бакоў Марыупальскага тэатра перад расійскім бамбаваннем

Украінцы трымаюць абарону і ўсё часцей пераходзяць у контратаку. Руская войска не здолела прасунуцца ўглыб Украіны. Таксама рускія не змаглі зайсці ў Кіеў, Харкаў, Марыупаль, Нікалаеў, Сумы, Чарнігаў і многія іншыя гарады. Вось што адбылося за гэту ноч, 17 сакавіка.

Украінскія войскі знішчылі камандны пункт і 10 паветраных цэляў рускіх

"На працягу сутак украінскімі абаронцамі быў знішчаны камандны пункт і падраздзяленні забеспячэння 35-й агульнавайсковай арміі Усходняй ваеннай акругі Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі, страты ворага ўдакладняюцца", — гаворыцца ў паведамленні Генштаба Украіны.

***

Рускае войска працягвае знішчаць грамадзянскую інфраструктуру ў Харкаўскай вобласці

276068918_335937525242414_8486007365010501834_n__1_.jpg

Ноччу былі абстраляныя школы ў Харкаве і Мерэфе. Узніклі пажары. Акрамя таго, паведамляецца аб абстрэле рынку.

 ***

Расія задзейнічала каля 75% сваіх батальённа-тактычных груп

Як удакладнілі ў Пентагоне, што гэта 75% ад агульнай колькасці батальённа-тактычных груп, уцягнутых у поўнамаштабнае ўварванне, а не ад усёй колькасці "ўсіх ваенных Расіі".

 ***

Прэзідэнт Малдовы заклікала Расію вывесці войскі з Прыднястроўя.

"Мы працягваем заклікаць да мірнага вырашэння гэтага канфлікту. І мы зробім усё магчымае, каб знайсці і рэалізаваць дыпламатычнае, палітычнае, мірнае рашэнне", — заявіла Санд

 ***

Рада Бяспекі ААН збярэцца на пасяджэнне па Украіне

Рада бяспекі павінна прагаласаваць у пятніцу, 18 сакавіка, па складзенаму Расіяй закліку аб доступе да дапамогі і абароне грамадзянскага насельніцтва ва Украіне.

 ***

Расія можа адпраўляць дыверсійныя групы праз Еўропу

Як паведаміў Цэнтр процідзеяння дэзінфармацыі пры РНБА Украіны, варожыя групоўкі спрабуюць прабрацца на тэрыторыю Украіны з пасведчаннямі журналістаў відэаагенцтва Ruptly, якое з'яўляецца даччынай кампаніяй Russia Today.

 ***

Слова "Дзеці" было напісана з двух бакоў Марыупальскага тэатра перад расійскім бамбаваннем

Пра гэта сведчаць спадарожнікавыя здымкі Maxar.

7cbc3aaa_b222_45bc_9472_49618c5f16c1.jpg


Нагадаем, што пасля бамбавання разбурылася цэнтральная частка драматычнага тэатра, а абломкамі заваліла ўваход у бамбасховішча. У тэатры хавалася амаль тысяча грамадзянскіх марыупальцаў.

 ***

Сталі вядомыя падрабязнасці вызвалення з палону мэра Мелітопаля Івана Федарава

"Мэр Мелітопаля Іван Фёдараў быў вызвалены з расійскага палону... За яго Расія атрымала 9 сваіх палонных жаўнераў 2002–2003 года нараджэння. Гэта фактычна дзеці. Гэта салдаты тэрміновай службы, якіх, па словах Мінабароны РФ, ва Украіне няма", — заявіла прэс-сакратар кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Даша Зарыўна ў эфіры ўкраінскага тэлебачання.