Байцы «Азова» з марыупальскага завода «Азоўсталь» дастаўленыя ў СІЗА Растова і Таганрога

Вывезеных з завода «Азоўсталь» байцоў украінскага батальёна «Азоў» даставілі ў СІЗА Растова і Таганрога, паведамляюць расійскія СМІ.

Вываз украінскіх вайскоўцаў з завода «Азовсталь» 17 траўня. Фота: Reuters

Вываз украінскіх вайскоўцаў з завода «Азовсталь» 17 траўня. Фота: Reuters


Паводле звестак інфармацыйнага агенцтва «Дон24», салдатаў «Азова» пасадзілі ў аўтобусы ў Марыупалі. Частку з іх даставілі ў імправізаваны фільтрацыйны лагер у вёсцы Яленаўка у самаабвешчанай «ДНР». Затым адвезлі ў СІЗА № 1 Растова. Калону суправаджалі расійскія бронетранспарцёры і баявы верталёт Мі-35.
Растоўскае выданне 161.ru са спасылкай на ананімную крыніцу ў сілавых структурах паведаміла, што 89 «азоўцаў» даставілі ў Таганрог.
«З Таганрога іх будуць размяркоўваць далей. У вобласці таксама частка нашай застанецца. Яны з'яўляюцца цяпер важным аб'ектам [для абмену]», — заявіла крыніца выдання.
Украінскі бок пакуль ніяк не пракаментаваў гэтую інфармацыю.
Нагадаем, Мінабароны РФ на ранішнім брыфінгу 18 траўня паведаміла, што з 16 траўня з завода «Азоўсталь» у Марыупалі былі вывезеныя 959 украінскіх вайскоўцаў, у тым ліку 80 параненых.
Генштаб Украіны называе вываз украінскіх вайскоўцаў з завода «Азоўсталь» часткай аперацыі па абмене палоннымі.
У Дзярждуме РФ на гэта прапанавалі забараніць абмен байцоў «Азова» на расійскіх палонных.