Байдэн абвясціў поўную забарону на імпарт нафты і газу з Расіі

ЗША ўводзяць забарону на ўвесь імпарт расійскіх нафты і газу ў адказ на ваеннае ўварванне Расіі ва Украіну.

Фота з сайта kapital.kz

Фота з сайта kapital.kz

Пра гэтую меру абвясціў прэзідэнт краіны Джо Байдэн, піша УНІАН.

«Мы забаранілі ўвесь імпарт з Расіі: нафты, газу і ўсёй энергетыкі. Расійская нафта больш не будзе прынятая ў партах ЗША», — сказаў ён.

Байдэн адзначыў, што Амерыка не хоча субсідаваць пуцінскую вайну.

Нагадаем, урад Вялікабрытаніі таксама плануе паэтапна адмовіцца ад усяго імпарту расійскай нафты. Гэты крок будзе ўзгоднены са Злучанымі Штатамі, і забарона будзе ўводзіцца паэтапна на працягу бліжэйшых месяцаў. У той жа час забарона на расійскі газ не будзе распаўсюджвацца.