Ціханоўская і Барэль абмеркавалі прыцягненне Лукашэнкі да адказнасці за саўдзел у вайне і рэпрэсіі
Святлана Ціханоўская і вярхоўны прадстаўнік Еўрасаюза па знешніх справах і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль абмеркавалі будучыню Беларусі і беларусаў па тэлефоне.
![photo_2021_12_12_11_04_10.jpg photo_2021_12_12_11_04_10.jpg](/img/v1/images/photo_2021_12_12_11_04_10.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
«Размаўляючы з лідаркай беларускай апазіцыі Святланай Ціханоўскай я пацвердзіў непахісную падтрымку ЕС барацьбы беларускага народа за ўласную будучыню і суверэнітэт Беларусі. Які знаходзіцца пад пагрозай з-за саўдзелу Лукашэнкі ў вайне Расіі супраць Украіны», — напісаў Барэль у Твітэр па выніках гутаркі, піша REFORM.by.
Паводле інфармацыі офіса Ціханоўскай, ён запэўніў у поўнай падтрымцы з боку ЕС у барацьбе Беларусі за свабоду і суверэнітэт. Бакі абмеркавалі далейшыя санкцыі і прыцягненне Аляксандра Лукашэнкі да адказнасці за саўдзел у вайне і рэпрэсіі.
Таксама падчас размовы ішла гаворка аб падтрымцы беларусаў, якія ўцякаюць ад пераследу.