Дрон зняў атаку байцоў «Азова» ў Марыупалі на аўтакалону расійскіх вайскоўцаў (відэа)
У сеціве з'явілася відэа атакі ўкраінскіх вайскоўцаў на расійскіх нападнікаў на адной з вуліц Марыупаля.
![Байцы «Азова». Фота: «Reuters» Байцы «Азова». Фота: «Reuters»](/img/v1/images/1618372.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Байцы «Азова». Фота: «Reuters»
Дрон зняў атаку байцоў «Азова» на адной з вуліц Марыупаля на аўтакалону расійскіх вайскоўцаў. У ёй былі легкавікі і мікрааўтобусы. Украінскія вайскоўцы арганізавалі засаду, падпалілі першыя і апошнія аўтамабілі, пасля чаго закідалі салдат, якія схаваліся за цагляным плотам, гранатамі.
Байцы «Азова», марпехі, украінскія сілавікі з розных іншых падраздзяленняў вядуць абарону Марыупаля ў акружэнні з пачатку сакавіка. Яе цэнтр знаходзіцца на тэрыторыі прадпрыемства «Азоўсталь». Высветлілася, што ў яго падвалах хаваецца шмат грамадзянскіх асоб, у тым ліку і дзеці. Расійцы рэгулярна наносяць па «Азоўсталі» авіяцыйныя ўдары.
Паводле «Еўрарадыё».