Дваццаць трэці дзень вайны Расіі з Украінай. Галоўнае ў фота
Расійскія бомбы працягваюць бязлітасна знішчаць украінскія дамы, тэатры і школы, пакуль расійскі прэзідэнт Пуцін з помпай святкуе гадавіну крымскага рэферэндума.
Мэр Кіева Віталь Клічко суцяшае жанчыну, што плача каля разбомбленага дома ў Кіеве. Побач (у цэнтры) стаіць яго брат – чампіён свету па боксе Уладзімір Клічко.
Фота AP / Rodrigo Abd

Пуцін на канцэрце, прысвечаным восьмай гадавіне рэферэндуму аб дзяржаўным статусе Крыма і Севастопаля.
Фота Mikhail Klimentyev / Sputnik

Жанчына плача перад разбомбленымі дамамі ў Кіеве.
Фота AP / Rodrigo Abd

Жанчына заходзіць у сваю кватэру, моцна пашкоджаную пасля выбуху ў Кіеве.
Фота AP / Felipe Dana

Барыкады на бязлюднай вуліцы падчас каменданцкай гадзіны ў цэнтры Кіева
Фота AP / Felipe Dana

Канцэрт у Расіі, прысвечаны восьмай гадавіне рэферэндуму аб дзяржаўным статусе Крыма і Севастопаля.
Фота Evgeny Biyatov / Sputnik

Жыхарка Марыўпаля хаваецца ад бамбёжак у падвале.
Фота REUTERS / Alexander Ermochenko

Мужчына здымае фіранку ў разбомбленай Кіеўскай школе.
Фота AP / Rodrigo Abd

Людзі, якія ўцяклі ад вайны ва Украіне, адпачываюць на стадыёне сярэдняй школы ў Польшчы.
Фота AP / Petros Giannakouris

Жанчыны заходзяць у разбомбленую школу ў Кіеве.
Фота AP / Rodrigo Abd

75-гадовая Зінаіда Піўцова, якая ўцякла ад вайны ва Украіне, выцірае слёзы ў прытулку для бежанцаў.
Фота AP / Petros Giannakouris

Рэшткі разбомбленага драмтэатра ў Марыўпалі. У тэатры хаваліся сотні людзей.
Фота Azov Handout
