Кадыраў запатрабаваў прабачэнняў у Польшчы за расійскага амбасадара і паабяцаў знішчыць яе «за 6 секунд»

Кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў пачаў пагражаць нападам Расіі на Польшчу, заявіўшы, што пасля Украіны яе «за 6 секунд могуць захапіць».

Рамзан Кадыраў. Фота: ТАСС

Рамзан Кадыраў. Фота: ТАСС


Паводле слоў Кадырава, Польшча нібыта павінна забраць зброю з тэрыторыі Украіны.
«Калі чалавек не мае рацыі ці дзяржава, то так заўсёды і бывае. Украіна — гэта ўжо закрытае пытанне. Мяне цікавіць Польшча. Пасля Украіны, калі будзе каманда, мы за 6 секунд пакажам, на што мы здольныя. Лепш забярыце сваю зброю (палякі), наймітаў. Прынясіце прабачэнні за нашага амбасадара. Вы вельмі нядобрыя гульні пачалі з нашай дзяржавай», — сказаў Рамзан Кадыраў.
Таксама, паводле слоў Кадырава, расійскія войскі ўвайшлі ў Лісічанск і амаль зайшлі ў Севераданецк. Таксама ён заяўляе, што ўкраінскія войскі «нясуць страты», «паніка ў іх».