Краіны Балтыі і Польшча — за меры, якія б «паставілі Расію на калені»
Краіны Балтыі і Польшча хочуць цалкам разарваць адносіны з Масквой. Францыя, Германія і Турцыя думаюць працягваць падтрымліваць кантакты з РФ.
У краін NATO
паўсталі рознагалоссі з нагоды далейшых стасункаў з Расіяй, піша The New York Times
Так, паводле даных крыніц выдання сярод высокапастаўленых заходніх чыноўнікаў, краіны Балтыі і Польшча настойваюць на поўным разрыве адносін з Масквой і мерах, якія б «паставілі Расію на калені». Яны асцерагаюцца, што ўсё, што Расія можа прадставіць як перамогу, нанясе сур'ёзны ўрон еўрапейскай бяспецы.
У той жа час Францыя, Германія і Турцыя хочуць працягваць падтрымліваць кантакты з Уладзімірам Пуціным, нават нягледзячы на абвінавачванні ў ваенных злачынствах, вылучаных супраць расійскай арміі.
6-7 красавіка ў Бруселі праходзіць сустрэча міністраў замежных спраў краін NATO. Кіраўнік МЗС Вялікабрытаніі Ліз Трас заявіла, што асноватворны акт аб супрацоўніцтве Расіі з NATO цяпер ужо неактуальны, «яго дні прайшлі».
Раней генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг, каментуючы сітуацыю ў зоне баявых дзеянняў, заявіў, што вайна ва Украіне ўваходзіць у «крытычную фазу». Паводле звестак Паўночнаатлантычнага альянсу, Расія рыхтуецца заваяваць Данбас і стварыць наземны калідор да Крыма.
Паводле "Медузы"