Крэмль паведаміў, на які час ядзерная зброя ў Беларусі
Выглядае на тое, што ў Расіі мараць пра бясконцасць.

Ілюстрацыйны здымак
Дырэктар другога дэпартаменту МЗС Расіі Аляксей Палішчукпаведаміў ТАСС, што дамоўленасці аб размяшчэнні тактычнай ядзернай зброі на беларускай тэрыторыі не прадугледжваюць абмежаванняў у часе, але ёсць умовы, пры якіх ТЯЗ могуць прыбраць. Гэта
Больш за тое, Расія пагражае ЗША:
«Зразумела, такому нашаму кроку павінна папярэднічаць поўны вывад ўсёй амерыканскай ядзернай зброі на тэрыторыю ЗША з ліквідацыяй адпаведнай інфраструктуры ў Еўропе», — указаў Палішчук.
Паводле слоў дыпламата краіны, што развязала крывавую вайну, рашэнне размясціць на тэрыторыі Беларусі расійскую тактычную ядзерную зброю "носіць шмат у чым вымушаны характар у адказ на агрэсіўную палітыку альянсу".

"Пры гэтым улічвалася шматгадовая дэструктыўная практыка "сумесных ядзерных місій" краін НАТА, — растлумачыў ён. —
Пры гэтым супрацоўнік Крамлёўскага рэжыму падкрэсліў, што на яго думку дзеянні РФ «не супярэчаць існуючым у яе міжнародна-прававым абавязацельствам, у тым ліку па Дамове аб нераспаўсюджанні ядзернай зброі, паколькі кантроль над ядзернымі ўзбраеннямі застаецца за Расіяй».
«У адрозненне ад амерыканскіх боегаловак у краінах Еўропы, нашы спецыяльныя боепрыпасы будуць знаходзіцца ў непасрэднай блізкасці ад Расіі, на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы, у рамках якой сфарміравана адзіная абаронная прастора».
Які хаўрус, такія і падарункі ад суседа.