Лаўроў зноў палохае ўдарамі па канвоях са зброяй для Украіны

Кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў зноў прыгразіў, што рускія будуць наносіць удары па канвоях са зброяй у Украіне

fota_dzmitryja_dzmitryeva_novychas_805_logo_1.jpg

Расійская Федэрацыя мае намер знішчаць канвоі з узбраеннямі на тэрыторыі Украіны. Гаворка ідзе пра зброю, якую перадаюць Украіне заходнія партнёры, паведамляе РБК. на заяву

Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў заявіў: "Мы вельмі выразна далі зразумець, што любыя грузы, якія будуць заязджаць на тэрыторыю Украіны, і, як мы будзем лічыць, перавозяць зброю, стануць законнай мэтай. Гэта цалкам зразумела, паколькі мы праводзім аперацыю, мэта якой — выкараніць любую пагрозу ў дачыненні да Расійскай Федэрацыі".