Пад Кіевам — «загараджальныя атрады» кадыраўцы, якія не даюць рускім адступаць
Пад Кіевам стаяць кадыраўцы, якія не даюць адступаць дэмаралізаваным расійскім вайскоўцам.
Пад Кіевам дыслакуюцца так званыя «загараджальныя атрады» кадыраўцаў, якія не даюць адступаць салдатам, паведамляе УНІАН
Пра гэта заявіў сябар камітэта Вярхоўнай Рады Украіны па нацбяспецы і абароне Фёдар Веніслаўскі ў эфіры тэлемарафона Uaразом.
«Ёсць інфармацыя, што ў акупацыйных войсках ствараюцца «загараджальныя атрады». Гэта значыць, паўтараюцца сталінскія і гітлераўскія метады вядзення вайны», — сказаў Веніслаўскі.
Па яго словах, такія атрады кадыраўцаў стаяць на кіеўскім напрамку (Кіеўскае мора, Ірпень, Гастомель, Буча). Яны спрабуюць стрымліваць агнём расійскіх вайскоўцаў, якія пазбягаюць баявых сутыкненняў з УСУ.
«Загараджальныя атрады» выкарыстоўвалі ў часы Іосіфа Сталіна і Адольфа Гітлера. У той жа час Веніслаўскі бачыць у гэтым нагода для аптымізму, «таму што вораг магутны, але не непераможны».