Падаляк: Спужаны Лукашэнка касплэіць Мядзведзева, ён у афектыўным стане

Аляксандр Лукашэнка радуецца, што можа атрымаць ядзерную зброю ад Расіі і ўжо паспеў прыгразіць катастрофай усяму свету. Зрэшты, гэта падобна на істэрыкі крамлёўскага клоўна Дзмітрыя Мядзведзева. Дый робіць Лукашэнка гэта, таму што ладна напалоханы. Такую думку ў інтэрв'ю «24 каналу» выказаў дарадца кіраўніка офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк.

Фота reuters

Фота reuters

«Вольга Скабеева паехала да Аляксандра Лукашэнкі, сфатаграфавалася з паказальнікам «200 кіламетраў да Кіева» і напісала «чакайце ў госці». Але Лукашэнка ўсё ж раскідваецца пагрозамі. Якія шанцы ядзернай пагрозы для Украіны з Беларусі, улічваючы, што мы разумеем, у каго ёсць «кнопка» і каб падставіць Лукашэнку, ён можа націснуць яе?» — такое пытанне было адрасавана Міхаілу Падаляку падчас інтэрв'ю.

— Расійскія прапагандысты яшчэ не скончылі «трэці дзень захопу Кіева», — сказал у адказ дарадца кіраўніка офіса прэзідэнта Украіны. — Хай лепш у Белгарадскую вобласць едзе і ў Тавалжанцы распавядае, колькі да Масквы засталося. І дзе яна потым «прывітанне» будзе перадаваць і каму ў Маскве, дзе пачнуцца бунты?

Трэба проста, каб яны аб'ектыўна глядзелі на навакольны свет і на тое, як падзеі разгортваюцца. Таму што можна да бясконцасці любіць саму сябе, калі вядзеш эфіры, але трэба перыядычна глядзець у люстэрка і бачыць там напісаны прысуд.

Адносна Лукашэнкі. Па-першае, гэта тактычная ядзерная зброя, там няма ніякай «кнопкі» або чаго-небудзь падобнага. Па-другое, кантраляваць тактычную ядзерную зброю будзе расійскі кантынгент. Па-трэцяе, выкарыстанне ядзернай зброі тактычнага тыпу — гэта тыя ж ракеты, якімі яны сёння атакуюць без ядзерных боегаловак нашу тэрыторыю.

Вартая ўвагі гульня ў эскалацыю: калі і колькі ядзерных боезарадаў Расія можа размясціць у Беларусі.

Гэта тыя ж ракеты, якія могуць ляцець на адлегласці ад 500 км да 6000 км. Адпаведна, каб выкарыстоўваць тактыку, іх не варта размяшчаць непасрэдна на мяжы з той ці іншай краінай.

Лукашэнка не з'яўляецца сёння суб'ектам не толькі глабальнай палітыкі, ён нават не з'яўляецца суб'ектам вайны ва Украіне. Лукашэнка з'яўляецца дзіўным «братам-блізнюком» Мядзведзева, які павінен выконваць функцыю «клоўнскага віп-агітацыйнага цягніка». Не больш, але і не менш.

Яны павінны рабіць дзіўныя, абсалютна анекдатычныя заявы, якія абмяркоўваюць тыя ці іншыя інфармацыйныя пляцоўкі для таго, каб гэта прастора была забіта. Таму што функцыя Мядзведзева і Лукашэнкі ўсё ж даць Расіі магчымасць уплываць на агульны негатыўны кантэкст ацэнкі гэтай вайны. Гэта значыць, каб поле было забіта яшчэ чымсьці, акрамя негатыву ў дачыненні да Расіі.

Лукашэнка бравіруе і хоча запалохаць. Вы памятаеце яго планы: «Давайце, каб было без контрнаступлення». У Лукашэнкі быў свой «мірны план», маўляў, мы складзем зброю, адыдзем і галоўнае, каб нам зброю праз мяжу не падвозілі. Тады ўсё нібыта скончыцца.

Няма сэнсу звяртаць увагу на якія-небудзь словы Лукашэнкі. Ён знаходзіцца ў афектыўным стане, але не ў такім, як Расія. Бо Лукашэнка абсалютна сьвядомы, як толькі падае расійскі рэжым, у яго будуць істотныя праблемы на вуліцах Беларусі, якія не былі да канца прагавораныя падчас падзеяў лета — восені 2020 года.

Тады практычна ўся беларуская супольнасць лічыла, што прэзідэнцкія выбары былі сфальсіфікаваныя. Гэта былі шостыя ці сёмыя выбары, у якіх браў удзел Лукашэнка, але так ці інакш яны былі сфальсіфікаваныя.

Грамадства тады задавала шмат пытанняў, супраць яго ўвялі максімальна жорсткія рэпрэсіі аж да масавых забойстваў і згвалтаванняў. Гэта значыць лідар краіны гвалтуе сваё грамадства, дакладна атрымае мноства пытанняў, пасля таго як упадзе адзіная сетка яго падтрымкі — Расія.

Яму вельмі страшна, таму ён працягвае гуляць у гэтую гульню — любым шляхам спынім Украіну ў працэсе контрнаступлення. Адзіная місія Лукашэнкі, як і любога, хто знаходзіцца ў арэале інтарэсаў Расіі, — любым коштам спыніць контрнаступленне на поле бою і максімальную падтрымку Украіны партнёрамі з ваеннага пункту гледжання.