Павел Усаў прагназуе ўдары па беларускай крытычнай інфраструктуры — чыгуначных вузлах, прамысловых аб'ектах
Аналітык прыходзіць да вельмі несуцяшальнай высновы. На чым базуюцца яго думкі?
У сваім тэлеграм-каналеПавел Усаў разважае:
«Як дзейнічае нахабная, беспрынцыповая ўлада накшталт лукашэнкаўскай? Правільна. Спачатку дазваляе на сваёй тэрыторыі размясціць войскі краіны-агрэсара, потым дае магчымасць бессаромна наносіць ракетныя ўдары па тэрыторыі Украіны, а потым выстаўляе ноту Украіне, спрабуючы прыкінуцца ахвярай.
Лукашэнкаўскі Мінск абвінавачвае Кіеў у правакацыйных дзеяннях. Вядома, гэта верх цынізму, але цалкам натуральна для рэжыму Лукашэнкі. Усё ж, як бачна, яму нічога не застаецца, як уцягваць краіну ў наўпроставае сутыкненне, у вайну з Украінай.
Чаго Беларусі чакаць у бліжэйшы час:
1. Правакацый;2. Мабілізацыі;3. Узмацнення абстрэлаў тэрыторыі Украіны, у тым ліку і арміяй Лукашэнкі;4. Узмацнення ваеннай прысутнасці РФ.
Якая натуральная рэакцыя Украіны:
1. Нанясенне ўдараў у адказ па ваеннай інфраструктуры і ваенных злучэннях УС РБ;2. Удары па крытычнай інфраструктуры — чыгуначных вузлах, транспартных лініях, прамысловых аб'ектах.
Адпаведна, гэта прывядзе да гібелі беларускіх ваенных і грамадзянскіх асоб, а таксама да ўнутранай міграцыі і далейшага сацыяльна-эканамічнага заняпаду краіны».