Пуцін заявіў Макрону, што хоча захапіць усю Украіну

Макрон заявіў, што Пуцін адмовіўся ад кампрамісаў па Украіне

pucin_makron.jpg

Падчас размовы з прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам Уладзімір Пуцін заявіў, што Расія будзе працягваць наступ, каб захапіць усю Украіну. Ад кампрамісаў ён адмовіўся.

Пра гэта паведамляе bfm tv са спасылкай на Елісейскі палац.

Макрон лічыць, што "горшае яшчэ наперадзе". Падчас паўтарагадзіннай размовы расійскі прэзідэнт сказаў Макрону, што "аперацыя" расійскай арміі ідзе згодна з "плану" Масквы. Ён таксама прыгразіў абвастрэннем, калі ўкраінцы не прымуць яго ўмовы.

"Прэзідэнт Макрон чакае, што горшае яшчэ наперадзе, улічваючы тое, што сказаў яму прэзідэнт Пуцін", — паведамілі ў Елісейскім палацы.