Расіі патрэбная ўтылізацыя беларускай арміі ў вайне. Далей — паглынанне Беларусі
За спробамі Масквы уцягнуць Мінск у вайну супраць Кіева стаіць не толькі жаданне прыкрыць ваенную некампетэнтнасць. РФ спрабуе аслабіць Беларусь. Прынамсі так лічыць дарадца Зяленскага
Расія — праз спробу ўцягнуць Беларусь у вайну з Украінай — дамагаецца аслаблення рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Пра гэта 13 ліпеня напісаў у Twitter дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк.
«Варта разумець, што за спробамі ўцягвання Беларусі ў вайну стаіць не толькі жаданне Масквы пакрыць дэфіцыт сваёй ваеннай кампетэнтнасці. Расіі патрэбная ўтылізацыя беларускай арміі і страта апоры рэжыму Лукашэнкі. Далей — паглынанне РБ і акупацыя расійскімі z-zомбі», — падкрэсліў ён.
Нагадаем, у канцы чэрвеня ўкраінская выведка паведаміла, што РФ паспрабуе ўцягнуць Беларусь у ваенны канфлікт з Украінай з дапамогай шэрагу правакацый.
Паводле korrespondent.net