Расія напала на Украіну. Пяты дзень вайны

У панядзелак, 28 лютага, на тэрыторыі Украіны працягваюцца баявыя дзеянні. Сачыце за галоўнымі падзеямі ў нашым анлайне.

Украінскі салдат падчас вулічных баёў у Кіеве, 26 лютага 2022 года

Украінскі салдат падчас вулічных баёў у Кіеве, 26 лютага 2022 года

Фота: AP Photo/Emilio MorenattiГалоўныя падзеі 27 лютага глядзіце тут.
***
Акупанты бамбяць Кіеўшчыну.

У Кіеўскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі папярэдзілі жыхароў рэгіёна, што ноч будзе цяжкай.
«Трымаемся, жыхары Кіеўшчыны, ноч будзе гарачай. Ужо цяпер у вобласці маем авіяналёт на Бровары. Паводле папярэдніх даных — пяцёра параненых. Адзін чалавек, на жаль, загінуў. Васількаў — ракетны ўдар. Даныя па пацярпелых ўдакладняюцца», — гаворыцца ў паведамленні.
У Белай Царкве ў выніку ракетнага абстрэлу разбураны інтэрнат на вуліцы Канавальца. Пад заваламі могуць быць людзі. Пошукава-выратавальная аперацыя працягваецца, працуе ДСНС. Выратавалі дваіх чалавек.
Заўважана перамяшчэнне расійскай тэхнікі ў такіх напрамках: Бучанскі раён — Макараўская абшчына — сяло Капылоў.
Інфармацыя пра высадку дэсанта не пацвердзілася.
У Фастове на блокпосце Кадлубіца ідзе бой — як мяркуецца, з дыверсійнай групай.
***
У Васількаве акупанты збіраюць жанчын і дзяцей «на эвакуацыю». Пра гэта паведамляе Telegram-канал Вярхоўнай Рады Украіны.
«Ні ў якім выпадку не садзіцеся ў гэты аўтобус. Гэта правакацыя! Акупанты спрабуюць зноў прыкрывацца жанчынамі і дзецьмі», — гаворыцца ў паведамленні.
***
Расійскім салдатам за складанне зброі прапануюць грашовую кампенсацыю. Пра гэта заявіў міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў у Фэйсбуку.
«Я звяртаюся да расійскіх салдатаў і афіцэраў. Вас прывялі на нашу зямлю забіваць і паміраць. Тыя з вас, хто не хоча стаць забойцам і памерці, могуць выратавацца. Не выконвайце злачынныя загады тых, хто гадамі вам хлусіў пра Украіну і украінцаў. Мы гарантуем вам поўную амністыю і грашовую кампенсацыю, калі вы добраахвотна складзеце зброю», — адзначыў міністр.
Ён падкрэсліў, што Украіна — цывілізаваная краіна, усе палонныя знаходзяцца ў бяспецы, ім аказваецца дапамога і яны ўжо маюць зносіны з блізкімі.
«У вас ёсць шанец пачаць новае жыццё. Зрабіце выбар. Выходзьце без зброі з белым сцягам.
Скажыце кодавае слова — "мільён". Жывіце. Абдыміце родных», — звярнуўся Рэзнікаў да расійскіх вайскоўцаў.***
Абстрэламі ў Харкаве пашкодзілі 87 жылых дамоў. Пра гэта паведамляецца на сайце Харкаўскага гарадскога савета.
«У Харкаве праз абстрэлы пацярпела 87 жылых дамоў», — гаворыцца ў паведамленні.
Дамы знаходзяцца ў Індустрыяльным, Кіеўскім, Маскоўскім, Немышлянскім, Халаднагорскім, Шаўчэнкаўскім раёнах. Загінулі 9 чалавек, каля 40 атрымалі раненні.
***
Міністэрства абароны Расіі апублікавала відэа авіяўдараў па тэрыторыі Украіны.На ім паказаны ўзлёт верталётаў, ракетныя ўдары па аб'ектах і знішчаная тэхніка.



***
Законапраект аб пакаранні за «ілжывую інфармацыю» пра дзеянні расійскіх войскаў прадугледжвае да 15 гадоў пазбаўлення волі, заявіў кіраўнік камітэта Дзярждумы па бяспецы Піскароў.
Па сутнасці, пуцінскі рэжым хоча саджаць любога праціўніка вайны з Украінай. 
***
У Бровары заходзіць расійская тэхніка, паведамляе ўкраінскі дэпутат Аляксей Дарашэнка. Гэта левы бераг Дняпра.
***
Украінцаў папярэджваюць са спасылкай на выведку, што інфармацыя пра тое, што акупанты будуць глушыць сувязь у бліжэйшы час усё ж такі маецца. Удар плануецца нанесці як па мабільнай сувязі, так і па сеціве Інтэрнэт.
***
З Беларусі ў Кіеў вылецелі да 20 верталётаў.
«Беларусы паведамляюць, што да 20 верталётаў вылецелі ў Кіеў з тэрыторыі Беларусі на працягу апошніх 10 хвілін», — гаворыцца ў паведамленні Дзяржспецсувязі Украіны.
Як паведамлялася, расійскія войскі здзейснілі авіяналёт па Броварах Кіеўскай вобласці, параненыя шэсць чалавек.
***
У Кіеве прагрымелі два моцныя выбухі. Паводле непацверджаных даных, гэта быў удар ракетай «Іскандэр». Украінскія крыніцы пішуць, што налёт быў здзейснены на ваколіцы раёна Бровары. Верагодна, удар быў нанесены па вайсковым цэнтры радыёлакацыйнай сувязі. Ёсць параненыя.
***
Пуцін пачаў вайну супраць Украіны, і ён можа яе ў любы момант завяршыць, заявіла кіраўніца МЗС ФРГ Аналена Бербак на прэс-канферэнцыі ў Берліне ў панядзелак.
«Гэтая вайна паходзіць з Расіі, і Пуцін можа яе ў любы момант спыніць», — заявіла міністарка.
Яна сказала, што ў Берліне, вядома, пачулі апошнія пагрозы прэзідэнта Пуціна ўжыць ядзерную зброю.
«І ўлічваючы тое, што адбылося ў апошнія дні, улічваючы развязаную ім агрэсіўную вайну, мы павінны ўспрымаць сур'ёзна тое, што ён кажа», — адзначыла Бербак. Яна заклікала Пуціна ў будучыні ўстрымлівацца ад падобных заяў, якія вядуць да яшчэ большай эскалацыі.
Пры гэтым яна выразна заявіла: NATO не з'яўляецца пагрозай для Расіі.
***
Першы раўнд перамоў Украіны і Расіі завяршыўся. Перамовы працягваліся каля шасці гадзін. Што сказаў дарадца кіраўніка АП Міхаіл Падаляк:
«Асноўнай мэтай было абмеркаванне пытанняў спынення агню на тэрыторыі Украіны і баявых дзеянняў. Бакі вызначылі шэраг прыярытэтных тэм, па якіх намеціліся пэўныя рашэнні. Удзельнікі перамоў вяртаюцца ў сталіцы сваіх краін для абмеркавання вынікаў перамоў. Дамовіліся таксама пра наступны раўнд перамоў».
Наступная сустрэча ўкраінскай і расійскай дэлегацый пройдзе на беларуска-польскай мяжы ў найбліжэйшыя дні, заявіў кіраўнік дэлегацыі РФ Мядзінскі.
***
«Маё вяртанне набліжаецца»: Twitter-акаўнт Крыма падтрымаў Украіну.
Пакуль украінцы і расіяне ў Крыме масава адмаўляюцца ваяваць супраць Украіны, у афіцыйным Twitter-акаўнце анэксаванага паўвострава з'явілася патрыятычнае паведамленне.
«Хм, я думаю, што маё вяртанне ва Украіну набліжаецца», — гаворыцца ў твіце.
Акрамя таго, дададзеныя хэштэгі #StandWithUkriane #CrimeaIsUkraine.

1646065193_1452.png



***
Між тым Уладзімір Зяленскі падпісаў заяўку на сяброўства Украіны ў Еўрасаюзе.




***
У сяле Тарашаны Чарнавіцкага раёна быў абстраляны аўтамабіль хуткай медыцынскай дапамогі.
Пра гэта паведамляе "Суспільне" са спасылкай на кіраўніка цэнтра экстранай меддапамогі Уладзіміра Яленева.
Кулі патрапілі ў бакавое шкло хуткай, на шчасце, медыкі не траўміраваліся.
Напад на хуткую здарыўся тады, калі брыгада вярталася з выкліку. Асобу, якая адкрыла агонь, медыкі не заўважылі
***
Перамовы паміж Украінай і Расіяй усё ж не скончаныя, яны працягваюцца, хутка павінен пачацца трэці раунд, паведаміў дарадца кіраўніка Офіса Прэзідэнта Украіны Падаляк.
***

Вынік абстрэлу сёлаў каля Чарнігава.



***
Перагаворы Украіны і Расіі завершыліся.
***
Пасля апошняга абстрэлу горада Харкава ў бальніцы дастаўлены 15 вайскоўцаў і 16 грамадзянскіх з раненнямі рознай ступені цяжкасці. Адна жанчына (грамадзянская) памерла. Паколькі абстрэл скончыўся нядаўна, колькасць параненых можа змяніцца, а колькасць загінуўшых будзе паведамлена пазней, інфармуе Харкаўская гарадская рада.
Усяго за апошнія суткі ў Харкаўскую гарадскую клінічную бальніцу хуткай і неадкладнай медыцынскай дапамогі ім. праф. А. І. Мешчанінава і гарадской клінічнай шматпрофільнай бальніцы №25 дастаўлены 44 параненых, з іх — 20 ваенных. З усіх дастаўленых памерлі двое вайскоўцаў і пяць грамадзянскіх.
***
На Харкаўшчыне праваахоўнікі затрымалі мэра Паўднёвага Аляксандра Бруханава, яго намесніка, кіраўніка мясцовага райаддзела паліцыі і ўчастковага інспектара па артыкуле «дзяржаўная здрада» — яны вялі перамовы з акупантамі.
Таксама мэр Купянска на Харкаўшчыне Генадзь Мацэгора атрымаў падазрэнне ў дзяржздрадзе. Раней ён прапанаваў расійскім вайскоўцам падтрымку і матэрыяльнае забеспячэнне.

***


photo_2022_02_28_16_27_32.jpg


Ваколіцы Кіева. Гараць больш за 20 машын расійскіх вайскоўцаў. Фота УНІАН

***
Арастовіч заявіў, што ўкраінская дэлегацыя патрабуе на перамовах вывядзення ўсіх расійскіх войскаў, у тым ліку з Крыма і Данбаса.

***

Мясцовыя расійскія выданні пачалі пісаць пра страты расійскіх войскаў ва Украіне.

У прыватнасці, паведамляецца, што ва Украіне загінуў камандзір кузбаскага СОБРа і два аддзяленні яго байцоў.

«Кіраўнік атрада СОБР у Кемераўскай вобласці Канстанцін Агій, які прайшоў Афганістан і Чачню. Спецпадраздзяленні, якія адказваюць за сілавую падтрымку пры злове злачынцаў і ахову правапарадку, маглі быць выкарыстаны для баёў з арміяй. У Кузбасе чакаюць самалёт з загінулымі, піша Тайга.инфо.

Пра гэта выданню расказалі дзве крыніцы ў сілавых ведамствах. «Трапілі ў засаду. Калону * * * * [расстралялі]. Пацаны — Краснаярск і Навакузнецк», — распавёў адзін з суразмоўцаў.

Пазыўным Агія нібыта быў «Абат». Таксама сярод загінулых крыніца назвала прозвішчы «Мурзін» і «Шлегель». «Нашых загінула 42 чалавекі, два аддзяленні СОБРа. Яшчэ невядома колькі нашых амапаўцаў», — адзначыў ён.

Паводле звестак суразмоўцы Тайга.инфо, атрад спецпараздзяленняў рухаўся ва Украіну з боку Беларусі.***

На Ахтырку рускія войскі скінулі забароненыя жэнеўскай канвенцыяй вакуумныя бомбы?

Была зруйнаваная бомбамі нафтабаза ў Ахтырцы. Гарадскі галава Ахтыркі паведаміў, што на яе скінулі забароненыя жэнеўскай канвенцыяй вакуумныя бомбы, паведамляе УНІАН.

«Вораг вядзе подлую вайну. На Ахтырку зноў была скінутая вакуумная бомба, на склад нафтавага наліву, узарваныя ёмістасці з нафтай», — паведаміў гарадскі галава Ахтыркі Павел Кузьменка ў сябе на старонцы ў фэйсбуку.

***

Кіраўнік Сумшчыны Дзмітрый Жывіцкі паведаміў аб тым, што ў Ахтырцы падарвалі нафтабазу.

***

З усіх бакоў у Сумы ідзе варожая тэхніка, паведаміў старшыня Сумскай Аблдзяржадміністрацыі. Ёсць пагроза вулічных баёў. Жыхароў просяць быць у бяспечным месцы дома, далей ад вокнаў.
***
Паведамляецца, што перамовы паміж Украінай і Расіяй пачаліся.
Між тым з'явілася першае фота ўкраінскай дэлегацыі, якая ляцела ў Беларусь праз Польшчу.

photo_2022_02_28_13_20_48.jpg


***
Харкаў пасля сённяшняга артылерыйска-ракетнага абстрэлу:


***
Стала вядома, што расійскую дэлегацыю на перагаворах будуць прадстаўляць: пасол РФ у Беларусі Барыс Грызлоў, дэпутат Леанід Слуцкі, намеснік кіраўніка МЗС РФ Андрэй Рудэнка, намеснік міністра абароны РФ Аляксандр Фамін. Узначальваць дэлегацыю будзе Уладзімір Мядзінскі.

***
Уладзімір Зяленскі выступіў са зваротам да ўкраінцаў:
«Калі я ішоў у прэзідэнты, я казаў, што кожны з нас — прэзідэнт. Таму што мы ўсе адказваем за нашую дзяржаву. За нашу цудоўную Украіну. А цяпер так здарылася, што кожны з нас — ваяр. Ваяр на сваім месцы. І я ўпэўнены, што кожны з нас пераможа».
Таксама Зяленскі звярнуўся да Еўрасаюза з прапановай неадкладна прыняць Украіну ў склад ЕС. 
Апроч таго, украінцы з баявым досведам будуць вызваленыя з-пад варты і змогуць загладзіць сваю віну ў самых гарачых кропках. Таксама з некаторых удзельнікаў АТА здымаюцца ўсе санкцыі.




***
Украінская дэлегацыя прыбыла ў раён украінска-беларускай мяжы для ўдзелу ў перагаворах з прадстаўнікамі Расійскай Федэрацыі.
У склад дэлегацыі ўвайшлі старшыня фракцыі «Слуга Народа» Давід Арахамія, міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў, дарадца кіраўніка Офіса Прэзідэнта Міхаіл Падаляк, першы намеснік кіраўніка дэлегацыі Украіны ў Трохбаковай кантактнай групе Андрэй Косцін, народны дэпутат Рустэм Умераў і намеснік міністра замежных спраў Украіны Мікалай Тачыцкі.
Ключавое пытанне перамоваў — неадкладнае спыненне агню і адвод войскаў з тэрыторыі Украіны.
***
Дарадца міністра ўнутраных спраў Украіны Вадзім Дзенісенка ў відэазвароце паведаміў, што ўкраінскія хакеры ўзламалі сайт Крамля, і цяпер у іх ёсць тэлефоная база ўсяго расійскага кіраўніцтва. Дзенісенка заклікаў украінцаў тэлефанаваць па апублікаваных нумарах і задаваць любыя пытанні, якія іх цікавяць.



***

Украінскі ваенны журналіст Андрэй Цапліенка апублікаваў наступствы абстрэлу горада Ізюм на Харкаўшчыне.


***
Расійскія войскі акупавалі Бярдзянскі раён у Запарожскай вобласці, паведамілі «Громадському» ў абласной дзяржаўнай адміністрацыі.
З вечара мясцовыя жыхары Асіпенкаўскай абшчыны паведамлялі пра «рэйды» акупантаў па дамах у пошуках тэлефонаў.
У Бярдзянску падчас аперацыі па захопе горада пацярпелі два чалавекі: адзін быў забіты, іншы паранены. Па наяўнай інфармацыі, пацярпелыя — ахоўнікі прадпрыемства "Бярдзянскія жняяркі".
Бярдзянскі аддзел паліцыі ўжо расфарміраваны. Гарадскія ўлады адмовіліся ад супрацоўніцтва з акупантамі. Частка камунальных службаў працуе. Гарадскі транспарт спыніўся.
Уначы мясцовыя фіксавалі перамяшчэнне тэхнікі па горадзе. Раніцай у Асіпенкаўскай абшчыне таксама пачаўся рух. У абшчынах перыядычныя праблемы з сувяззю.
Выканаўца абавязкаў гарадскога галавы Бярдзянска Аляксандр Свідло распавёў у відэазвароце, што акупанты зайшлі ва ўсе адмінбудынкі і прапанавалі працягнуць працу пад іх кіраўніцтвам.
«Лічу такую ​​прапанову непрымальнай. Мы пакінулі адмінбудынак, але працягваем каардынаваць працу аддалена», — сказаў ён.
Дарадца кіраўніка АП Аляксей Арастовіч пацвердзіў, што Бярдзянск знаходзіцца пад кантролем акупантаў — там не было ўкраінскіх войскаў. Ён удакладніў, што ў горад зайшла групоўка расіян, якая ішла з Мелітопаля на Марыупаль.
***
Намесніца міністра абароны Украіны Ганна Маляр у Фэйсбуку распавяла пра сумарныя арыентыровачныя страты расійскіх войскаў з 24 па 28 лютага (па стане на 6.00):

  • Самалёты 29
  • Верталёты 29
  • Танкі 191
  • Баявыя браняваныя машыны 816
  • Гарматы 74
  • ЗРК БУК 1
  • Град 21
  • Аўтамабільная тэхніка 291
  • Цыстэрны 60
  • БпЛА ОТР 3
  • Караблі/катэры 2
  • Сродкі СПА 5
  • Асабісты склад арыентыровачна 5300 (удакладняецца)

«Інфармацыя арыентыровачная і можа ўдакладняцца, паколькі яе вельмі складана атрымліваць пасля бою, бо камандзіры перш за ўсё засяроджваюцца на вядзенні бою. Акрамя таго, інфармацыю мы можам атрымаць толькі па завяршэнні бою, а баі бываюць вельмі працяглыя ў часе. Паступленне даных можа адбыцца на наступны дзень, а часам і праз дзень. Акрамя таго, калі бой працягваўся ўначы, і пачаўся ў адну каляндарную дату, а завяршыўся ў іншую, то даволі складана аддзяліць у якія суткі адбыліся тыя ці іншыя страты», — дадала Ганна Маляр.
***
У Кіеўскай вобласці заўважылі калону расійскай тэхнікі, якая рухаецца на сталіцу Украіны.


***
У Ахтырцы за марадзёрства будуць расстрэльваць на месцы, а ўзняцце цэн на тавары будзе разглядацца як марадзёрства, заявіў мэр горада Павел Кузьменка:
"За марадзёрства будзем расстрэльваць на месцы... Каменданцкая гадзіна па Ахтырцы з 17:30 да 7:00... Узняцце цэн на тавары з боку прадпрымальнікаў будзе разглядацца як марадзёрства. Слухайце каманды тэраабароны і ваенных... П'яныя людзі, якія будуць хадзіць па горадзе, будуць расцэньвацца, як оркі...", — заявіў кіраўнік горада.



***
Перагаворная пляцоўка для сустрэчы ўкраінскага і расійскага бакоў падрыхтаваная, чакаецца прыбыццё дэлегацый, паведамляюць у МЗС РБ. Абедзве дэлегацыі ўжо прыбылі ў Беларусь.

photo_2022_02_28_08_58_11.jpg


***
Аператыўная інфармацыя ад Генеральнага штаба Узброеных сіл Украіны па стане на 6 раніцы 28 лютага:
«Расійскія акупанты знізілі тэмпы наступу, але ўсё яшчэ працягваюць спробы развіць поспех на асобных кірунках у наступальнай аперацыі супраць Украіны.

У час паветрана-наступальнай аперацыі праціўнік працягнуў нанясенне агнявога паражэння ваенным і грамадзянскім аэрадромам, пунктам кіравання войскамі (сіламі), аб'ектам сістэмы СПА, важным крытычным аб'ектам інфраструктуры, населеным пунктам і падраздзяленням у раёнах абароны.

У парушэнне нормаў Міжнароднага гуманітарнага права какупанты падступна нанеслі ракетны ўдар па жылых дамах у гарадах Жытомір і Чарнігаў.

Разам з тым, усе спробы расійскіх захопнікаў па дасягненні мэты ваеннай аперацыі пацярпелі няўдачу.

Атрымоўваецца паспяхова адбіваць напады батальённа-тактычных груп яшчэ на подступах, прымушаючы ворага адмаўляцца ад наступу. Па стане на сённяшні дзень артылерыйскім агнём толькі адной з украінскіх брыгад знішчана больш за 5 калон варожай тэхнікі і жывой сілы суперніка.

Супернік дэмаралізаваны і нясе вялікія страты. Адзначаны частыя выпадкі дэзерцірства і непадпарадкавання. Вораг зразумеў, што прапаганда і рэальнасць адрозніваюцца. Акупанты нас баяцца.

Абаронцы Украіны працягваюць утрымліваць устойлівую абарону. Слава Украіне! Разам пераможам!»



***
Міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў звярнуўся да ўкраінцаў:
«96 гадзін супраціву.4 сутак перамогі, мужнасці, самаахвярнасці і веры.Час захаплення суграмадзянамі, якія трымаюць строй побач.Боль за тых, хто аддаў жыццё за Украіну.Злосць на ворага, які забівае нашых жанчын і дзяцей, разбурае мірныя гарады.І ўпэўненасць у тым, што ён будзе пакараны! Абавязкова пакараны! Жорстка, няўхільна.Бо ўчора адбыўся сапраўдны злом. Вайна стала еўрапейскай. Яе ўсвядомілі.Ужо зараз паў-Еўропы збірае, пакуе, вязе нам зброю і сродкі бронеабароны. Кола дзяржаў, якія аказваюць рэальную дапамогу, значна павялічылася. Павялічыліся яго маштабы.Еўропа ўжо дала часовы прытулак дзясяткам тысяч тых, каго мы хочам захаваць больш за ўсё — нашых малых і іх маці. Без усялякіх фармальнасцяў. Як сваім.Цяпер на захадзе ў нас няма мяжы. Але падтрымка ёсць і на поўдні, і на Далёкім Усходзе, і за Атлантыкай.Усё гэта — заслуга нашых абаронцаў і абаронцаў усяго ўкраінскага народа. Які адмовіўся падпарадкоўвацца раз'юшанаму тырану. І які абавязкова пераможа.Украіна пераможа!Слава Украіне!»



***

У Дняпры расстралялі пазадарожнік Toyota Prado, які падчас каменданцкай гадзіны і паветранай трывогі перасоўваўся па вуліцы. Паведамляецца аб адным параненым.

photo_2022_02_28_08_39_14.jpg


***
Паветраная трывога ў Чарнігаве, Чаркасах, Дняпры, Харкаве, Жытоміры. 
***
У Кіеве з 08.00 запрацуюць прадуктовыя крамы і камунальны транспарт. Цягнікі метро будуць курсіраваць значна радзей, чым звычайна
Гараджан просяць не выходзіць на вуліцу і не перамяшчацца па горадзе без неабходнасці.
Увогуле гэтая ноч прайшла спакойна, было некалькі сутыкненняў і баёў з дыверсійна-разведвальнымі групамі, але ў гэтую ноч горад больш рыхтаваўся да абароны. Таму кіяўлян папярэджваюць, што пасля 08:00 у горадзе яны ўбачаць умацаванні, супрацьтанкавыя вожыкі і іншыя фартыфікацыйныя збудаванні, якія з'явіліся на вуліцах Кіева.
У сталіцы працягваюцца вулічныя бітвы практычна ў кожным раёне горада. Таму людзей просяць выходзіць толькі ў выпадку крайняй неабходнасці — калі трэба купіць прадукты ці лекі.
Жыхароў горада заклікаюць аб'ядноўваць намаганні і дапамагаць адзін аднаму: спытаць у суседзяў, ці патрэбна дапамога, асабліва калі гэта датычыцца пажылых людзей ці сем'яў, чые сваякі абараняюць Украіну. Даглядаць за кватэрамі суседзяў, якія выехалі з горада, каб не дапускаць марадзёрства.
Каменданцкая гадзіна ў сталіцы Украіны не адменена. З 28 лютага яна працягнецца, як было вызначана раней, — з 22:00 да 7:00.
***
Расійскія апазіцыянеры Міхаіл Хадаркоўскі, Дзмітрый Гудкоў і Сяргей Гур'еў стварылі Антываенны камітэт для кансалідацыі расіян, якія выступаюць супраць расійскай агрэсіі ва Украіне, перадае УНІАН са спасылкай на Forbes
***
Украінцы з Французскага замежнага легіёна змогуць паехаць ва Украіну ў поўнай баявой экіпіроўцы.
Французскі замежны легіён, які складаецца з высокакваліфікаваных пяхотнікаў, адпускае украінцаў, якія жадаюць абараняць сваю Радзіму. Пры гэтым ім пакідаюць поўную экіпіроўку.
Таксама Украіна сфарміруе дадатковы легіён тэрытарыяльнай абароны з замежнікаў.

photo_2022_02_28_08_22_01.jpg


***
У час наступлення расійскіх войскаў у раённым цэнтры Іванкоў Кіеўскай вобласці згарэў гісторыка-краязнаўчы музей, дзе захоўвалася каля двух з паловай дзясяткаў работ сусветна вядомай мастачкі Марыі Прымачэнка. Пра гэта ноччу 28 лютага паведаміла дырэктар Вышгародскага гісторыка-культурнага запаведніка Улада Літоўчанка.
Марыя Прымачэнка — украінская народная мастачка ў жанры «наіўнага мастацтва», лаўрэат Нацыянальнай прэміі Украіны імя Шаўчэнкі.




***
Расійскія нападнікі абстрэльваюць калоны з эвакуяванымі жанчынамі і дзецьмі, якія Украіна спрабуе вывезці з часова акупаваных тэрыторый і з лініі сутыкнення.

Пра гэта заявіла міністарка рэінтэграцыі часова акупаваных тэрыторый Ірына Верашчук.
"Расія абстрэльвае гуманітарныя калідоры, нягледзячы ні на што, ігнаруючы нашы просьбы даць магчымасць вывезці жанчын, дзяцей, сірот, маламабільных грамадзян", — сказала Верашчук. І дадала, што ў выніку абстрэлаў сярод грамадзянскіх ёсць параненыя.

Ірына Верашчук

Ірына Верашчук

Гэта ўжо не першая такая заява з боку ўкраінскіх чыноўнікаў. Генеральны штаб 27 лютага расказаў, што расійскія кафіры падчас баявых дзеянняў ва Украіне выкарыстоўваюць забароненыя Міжнародным гуманітарным правам метады вядзення вайны.
У прыватнасці, яны выкарыстоўваюць карэты хуткай дапамогі і паліцэйскія машыны, а таксама займаюць памяшканні дзіцячых лагераў і школ.
***

ЗША заявілі аб дадатковай гуманітарнай дапамозе для Украіны на 54 млн долараў.

***
Тым часам у Кіеве і Харкаве а пятай раніцы зноў пачаліся абстрэлы. Да гэтага некалькі гадзін ва ўкраінскай сталіцы ўсё было спакойна.



***
Тая ж Дзяржспецсувязь паведаміла, што ў 2.45 ночы ў жылы дом у Чарнігаве трапіла ракета. У двух ніжніх паверхах пачаўся пажар. Пазней стала вядома, што пацярпела адна жанчына. Траўмы ў яе нязначныя, пажар ліквідаваны.



***
Паводле ўкраінскай Дзяржспецсувязі, на пачатку чацвёртай ночы з Беларусі ў бок Украіны вылецелі знішчальнікі.


Таксама паведамляецца пра спробы аднавіць наступленне не Кіеў з Палесся шляхам навядзення пантоннай пераправы праз Ірпень у раёне Дзямідава.