Расія палохае Боснію ўкраінскім сцэнарам

Расійскі дыпламат заявіў, што калі Боснія і Герцагавіна вырашыць стаць чальцом NАТO, Масква падумае наконт «пацыфікацыі» і гэтай краіны.

bosnija.jpg

Пасол Расіі у Босніі і Герцагавіне Ігар Калабухаў заявіў, што краіна, канешне, мае права вырашаць, ці быць сябрам NАТO, але Масква пакідае за сабой права жорстка рэагаваць на такое рашэнне.

Пра гэта расійскі пасол заявіў у эфіры баснійскага тэлеканала, паведамляе «Еўрапейская праўда».

Ігар Калабухаў заявіў наступнае:

— Калі яна (Боснія і Герцагавіна. — Заўв. рэд.) вырашыць быць удзельнікам чагосьці, гэта ўнутраная справа. Але іншая справа — наша рэакцыя. На прыкладзе Украіны мы паказалі, чаго мы чакаем. Калі будзе пагроза, мы будзем рэагаваць, — заявіў Калабухаў.

Расійскі пасол адзначыў, што не думае, што «ў нейкай фантазіі, у нейкай рэальнасці Боснія і Герцагавіна становіцца сябрам NАТO», таму што ў краіне «няма кансенсусу, і Босніі і Герцагавіне не будзе так лёгка прыняць рашэнне пры гэтых абставінах».

Паводле слоў пасла РФ, пакуль у Расіі няма плана дзеянняў па Босніі і Герцагавіне і Масква будзе рэагаваць, «аналізуючы стратэгічную і геапалітычную сітуацыю».

Кіраўнік Прэзідыума Босніі і Герцагавіны Жэлька Комшыч асудзіў заяву расійскага пасла.

«Рашуча асуджаю пагрозы пасла Расійскай Федэрацыі ў Босніі і Герцагавіне, якія ён выказаў, каментуючы магчымасць уступлення Босніі і Герцагавіны ў НАТА, — падкрэсліў Комшыч. — Паведамленне расійскага пасла пра тое, што варта на гэта чакаць рэакцыя Расіі, і прывядзенне прыкладу Украіны, супраць якой Расія здзяйсняе агрэсію, адназначнае, але адначасова непрымальнае для Босніі і Герцагавіны». 

Ён адзначыў, што рашэнне Босніі і Герцагавіны аб уступленні ў NАТO можа быць толькі рашэннем інстытутаў Босніі і Герцагавіны, а не падставай для нападу на Боснію і Герцагавіну.