Расійскіх рэзервістаў навучаюць беларусы, і гэта — крок адчаю з боку Расіі
Навучанне мабілізаваных расійскіх вайскоўцаў беларусамі — унікальная сітуацыя, адзначае брытанская выведка.

Брытанская выведка ў сваёй ранішняй зводцы на 302-гі дзень вайны аналізуе ваеннае супрацоўніцтва Расіі і Беларусі і знаходзіць у ім новыя вымярэнні, якія сведчаць пра праблемы ў расійскай арміі.
19 снежня 2022 года расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін з'ездзіў у Мінск на перамовы з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам. У ліку іншага яны казалі аб магчымасці стварэння адзінай абароннай прасторы.
Расія і Беларусь адкрыта і шырока гавораць аб разгортванні расійскіх падраздзяленняў у Беларусі. Але, магчыма, нядаўна беларускія вайскоўцы ўзялі на сябе больш сакрэтную місію па навучанні тысяч нядаўна мабілізаваных расійскіх рэзервістаў.
Мяркуючы па ўсім, такім чынам Расія спрабуе папоўніць недахоп уласных ваенных інструктараў, многія з якіх ваююць ва Украіне ці загінулі.

Хоць Расія і Беларусь маюць шырокі досвед вайсковага супрацоўніцтва, навучанне мабілізаваных расійскіх вайскоўцаў беларусамі — унікальная сітуацыя. Расія заўсёды традыцыйна лічыла, што беларускія сілы саступаюць расійскім, і іх прыцягненне ў якасці інструктараў з'яўляецца прыкметай перанапружання расійскай вайсковай сістэмы.
