Расійскія актывы, якія канфіскуюць у ЕС, могуць перадаць Украіне?
У Еўрасаюзе дапускаюць канфіскацыю расійскіх актываў і перадачу іх Украіне
У выпадку
канфіскацыі расійскіх актываў, якія знаходзяцца пад санкцыямі, магчымая іх
перадача Украіне для аднаўлення пасля вайны.
Еўракамісар па пытаннях юстыцыі Дыдзье Рэйндэрс растлумачыў, што гаворка ідзе пра стварэнне Фонду падтрымкі Украіны, адзначае РБК.
Паводле яго слоў, накіраваць Украіне канфіскаваную і арыштаваную маёмасць фігурантаў санкцыйных спісаў магчыма толькі на падставе судовага рашэння. Рэйндэрс кажа, што прадстаўнікі еўрапейскіх краін цяпер высвятляюць, ці датычныя асобы, маёмасць якіх арыштаваная, да крымінальнай дзейнасці. «Ужо зафіксавана 150 выпадкаў магчымай сувязі са злачыннай дзейнасцю, пачынаючы ад адмывання сродкаў», — удакладніў еўракамісар.
Варта зазначыць, што ў некаторых краінах ЕС абыход санкцый з'яўляецца крымінальным злачынствам. Рэйндэрс нагадаў, што толькі ў Бельгіі канфіскавалі расійскіх актываў больш чым на 10 мільярдаў еўра.
Напрыклад, сенатары ЗША прапанавалі перадаць у Фонд дапамогі Украіне замарожаныя расійскія актывы.