Расійскія дыверсанты паўсюль, у тым ліку ў заходніх рэгіёнах — МУС Украіны
Расійскія дыверсанты паўсюль, у тым ліку заходнія рэгіёны, сказаў кіраўнік МУС Украіны

Расійскія дыверсанты знаходзяцца ўжо па ўсёй тэрыторыі Украіны, у тым ліку і ў заходніх вобласцях краіны.
Такую заяву зрабіў міністр унутраных спраў Дзяніс Манастырскі ў эфіры тэлемарафона: "Мы ўжо не назавем вобласці, дзе не адбываліся б абстрэлы ці не знаходзілі прадстаўнікоў дыверсійных груп. На жаль, гэта з'ява ўжо стала для нас звычайнай. У Кіеве я, напрыклад, штодня атрымліваю інфармацыю пра затрыманых прадстаўнікоў варожых груповак, карэкціроўшчыкаў агню. Яны таксама ёсць і ў Львоўскай, Івана-Франкоўскай, Ровенскай абласцях. Гэтая праблема сёння ёсць паўсюль".