Расійскія танкі ўвайшлі ў Славутыч: Жыхары горада сабраліся на мітынг

Расійскія вайскоўцы выкралі мэра горада Юрыя Фамічова.

Жыхары Славутыча на мітынгу супраць акупантаў

Жыхары Славутыча на мітынгу супраць акупантаў


Расійская тэхніка зайшла на тэрыторыю горада-спадарожніка Чарнобыля Славутыча.
Напярэдадні паведамлялася пра абстрэлы горада з боку расіян, якія, паводле слоў відавочцаў, ужо праніклі ў Славутыч. Аднак было невядома, ці штурмавалі яны будынак мясцовых уладаў. У сацсетках выклалі відэа з танкамі расіян. На знятых відавочцамі кадрах чуваць гукі стрэлаў у бок людзей.
Сотні грамадзян яшчэ раніцай выйшлі на пратэсты ў цэнтр горада, разгарнуўшы вялікі сцяг Украіны.
Акупанты адкрылі агонь у паветра і кідаюць у натоўп светлашумавыя гранаты, паведаміў начальнік Кіеўскай АВА Аляксандр Паўлюк.
З'явілася таксама інфармацыя пра захоп расіянамі мясцовай бальніцы.