Расійскія войскі адходзяць ад Харкава

Сілы акупантаў зараз сканцэнтраваныя на ўтрыманні занятых пазіцый і маршрутаў забеспячэння на Харкаўскім кірунку.

87_main_v1647165470.jpg


Расія адводзіць свае войскі ад Харкава. Пра гэта ў Facebook паведамляе Міністэрства абароны Украіны.
«Вораг працягвае вядзенне поўнамаштабнай узброенай агрэсіі супраць Украіны. Асноўная мэта — усталяванне поўнага кантролю над тэрыторыяй Данецкай, Луганскай і Херсонскай абласцей і забеспячэння ўстойлівасці сухапутнага калідора з часова акупаваным украінскім Крымам. [...] На Харкаўскім кірунку вораг актыўных баявых дзеянняў не праводзіў. Асноўныя намаганні засяроджваў на забеспячэнні адводу сваіх войскаў ад горада Харкаў, утрыманні занятых пазіцый і маршрутаў паставак», — гаворыцца ў паведамленні.