Расійскія войскі ў Гэнічэску ўсталявалі помнік Леніну

У горадзе таксама з'явіліся расійскія і савецкія сцягі.

Помнік Леніну ў Гэнічэску

Помнік Леніну ў Гэнічэску


У горадзе Гэнічэск Херсонскай вобласці, занятым расійскімі войскамі, усталявалі помнік Леніну. Пра гэта паведаміў першы намеснік старшыні Херсонскай абласной рады Юры Сабалеўскі. Помнік збіралі па частках.
Акрамя таго, на будынку адміністрацыі з'явіліся расійскі і савецкі сцягі.
Паводле reform.by.