Расійская тэхніка ў Кіеве. Парад знішчаных. Шмат натхняльных фота
24 жніўня Украіна на фоне расійскага ўварвання рыхтуецца адзначыць 31-ю гадавіну Незалежнасці. Праз магчымыя авіяцыйныя ўдары масавыя мерапрыемствы ў Кіеве адмянілі. Затое ў цэнтры праходзіць «парад» расійскай вайсковай тэхнікі.
У цэнтр украінскай сталіцы звезлі разбітыя і абгарэлыя танкі, бронетранспарцёры, самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі і цяжкую агнямётную сістэму «Сонцапёк».
«Парад» расійскай тэхнікі ва Украіне можа быць толькі такім, — пракаментаваў відэа ў Facebook прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. — Слава Украіне, Слава УСУ!».
Гэта стала своеасаблівым адказам лідару Чачні Рамзану Кадыраву. У сакавіку 2022 г. той пісаў у тэлеграм-канале, што поспехі ВС РФ на фронце дазволяць правесці ваенны парад расійскай тэхнікі ў Кіеве.
Глядзіце фотарэпартаж Reuters.