РФ настойвае, каб Беларусь была сярод дзяржаў-гарантаў Украіны
Расія настойвае на падключэнні Беларусі ў якасці ўдзельніка будучых дамоўленасцяў з Украінай.
Пра гэта заявіў дырэктар другога дэпартамента СНД МЗС Расіі Аляксей Палішчук.
«Масква не проста дапускае ўдзел Мінска ў дамове. Мы прама настойваем на падключэнні Беларусі ў якасці ўдзельніка будучых дамоўленасцяў і адной з дзяржаў-гарантаў. Гэта дазволіць забяспечыць баланс унутры "клуба" такіх краін", — сказаў ён