РФ перакідвае частку сваіх войскаў з поўначы Украіны на ўсход

Расія перакідвае частку сваіх войскаў з поўначы Украіны на ўсход. Пра гэта ў сераду заявіў сакратар Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксей Данілаў.

Украінцы адсочваюць перамяшчэнне расійскай ваеннай тэхнікі / facebook.com/GeneralStaff.ua

Украінцы адсочваюць перамяшчэнне расійскай ваеннай тэхнікі / facebook.com/GeneralStaff.ua


Расія перакідвае частку сваіх войскаў з поўначы Украіны на ўсход. Пра гэта ў сераду заявіў сакратар Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксей Данілаў. Яшчэ па выніках перамоў у Стамбуле прадстаўнікі расійскай дэлегацыі заявілі пра «кардынальнае скарачэнне» наступу на кіеўскім і чарнігаўскім напрамках (але агонь там не спыніцца). Украінскі бок заявіў, што гэта вынік контратак украінскіх падраздзяленняў.
«Частка тых людзей, якія былі на чарнігаўскім і на кіеўскім напрамку, перадыслакуюцца, — кажа Данілаў. — Частка з іх з'яўляецца на харкаўскім і данецкім напрамках. Там зараз праціўнік узмацняе свае групоўкі, каб паспрабаваць узмоцніць ціск на нашых хлопцаў, якія абараняюць Украіну ў Харкаўскай, Данецкай і Луганскай абласцях».
Мяркуецца, што будзе ўзмоцнена расійская групоўка, якая штурмуе акружаны Марыупаль.
Паводле «Еўрарадыё».