Сенатар Дурбін супраць Лукашэнкі

«.... Я хацеў бы таксама ўзгадаць гадавіну жорсткіх пераследаў, якія мелі месца 19 снежня мінулага года ў Беларусі.



Я, сенатар Ліберман і іншыя неаднаразова выходзілі да трыбуны ў гэтым годзе, каб выказацца з нагоды трагічных падзей таго дня - варварскіх пераследаў, якія працягваюцца з таго моманту па гэты
дзень.



«.... Я хацеў бы таксама ўзгадаць гадавіну жорсткіх пераследаў, якія мелі месца 19 снежня мінулага года ў Беларусі.

Я, сенатар Ліберман і іншыя неаднаразова выходзілі да трыбуны ў гэтым годзе, каб выказацца з нагоды трагічных падзей таго дня - варварскіх пераследаў, якія працягваюцца з таго моманту па гэты дзень.

У снежні летась, пасля шматгадовага жорсткага кіраўніцтва беларускага кіраўніка Аляксандра Лукашэнкі, з'явіўся пробліск надзеі, што гэты апошні дыктатар Еўропы, магчыма, аслабіць свой аўтарытарны стыль і нарэшце дазволіць беларускаму народу свабодна выбраць свайго прэзідэнта на сумленных і адкрытых выбарах.

Вынік аказаўся трагічным: гэтыя надзеі хутка абрынуліся, калі Лукашэнка заявіў аб сваім пераабранні на наступны тэрмін у ходзе выбараў, якія прайшлі, па заявах міжнародных назіральнікаў, з сур'ёзнымі парушэннямі.

Лукашэнка загадаў сваім праваахоўным органам, сярод якіх ўстанова, якая, як не дзіўна, усё яшчэ носіць назву КДБ, жорстка разагнаць апазіцыйных кандыдатаў, лідэраў апазіцыі і іх прыхільнікаў, якія сабраліся ў знак пратэсту ў дзень выбараў на плошчы Незалежнасці ў цэнтры Мінска.

Большасць палітычных апанентаў, якія выставілі супраць яго свае кандыдатуры, былі арыштаваныя разам з сотнямі іх прыхільнікаў. Тыя, каго падазравалі ў сувязях з дэмакратычнымі партыямі і групамі, праваабарончымі арганізацыямі і незалежнымі сродкамі масавай інфармацыі, на працягу многіх месяцаў сталі мішэнню КДБ.

Я пабываў у Беларусі праз некалькі тыдняў пасля так званых выбараў. Я сустракаўся з членамі сем'яў многіх затрыманых актывістаў. Іх аповеды ўразілі мяне. Зніклыя бацькі, сыны і браты, кінутыя ў сутарэнні за ўдзел у выбарах ці мірныя пратэсты супраць сфальсіфікаваных выбараў.

Затрыманых часта катавалі і адмаўлялі ў элементарных юрыдычных правах.

Але і гэтага Лукашэнку было мала.

Сем'і затрыманых таксама падвяргаліся пераследу. У Лукашэнкі нават хапіла нахабства паспрабаваць адабраць трохгадовага дзіцяці, чые бацькі апынуліся ў турме па надуманых абвінавачваннях.

Слухаючы гэтыя расповеды, я не мог паверыць, што такая тактыка ў стылі савецкіх часоў па-ранейшаму можа выкарыстоўвацца ў Еўропе.

Дзеянні Лукашэнкі ў мінулым годзе прывялі краіну да ізаляцыі і зрабілі яе аб'ектам міжнароднага пагарды.

Наша краіна аб'яднала намаганні з Еўрапейскім Саюзам па ўзмацненні жорсткасці санкцый у дачыненні да Беларусі, у тым ліку забароны на ўезд для Лукашэнкі і яго атачэння і замарожванне іх актываў.

Сумесна з сенатарамі Ліберманам, Кардзіна, Маккейнам, Керк і іншымі мы працавалі над падрыхтоўкай прынятай аднагалосна рэзалюцыі № 105, якая асуджае сфальсіфікаваныя выбары і заклікае беларускі рэжым вызваліць усіх палітычных зняволеных.

Рэзалюцыя таксама заклікала правесці ў Беларусі новыя выбары, якія адпавядаюць міжнародным стандартам, падтрымлівала ўзмацненне жорсткасці санкцый у дачыненні да беларускай дзяржаўнай нафтахімічнай кампаніі і заклікала Міжнародную федэрацыю хакею прыпыніць падрыхтоўку да Чэмпіянату свету 2014 года ў Менску, пакуль не будуць вызваленыя ўсе беларускія палітычныя зняволеныя.

Я хацеў бы таксама дадаць, што член Залі хакейнай славы НХЛ і дэпутат Еўрапарламенту Петэр Шцясны, старшыня камітэту па развіццю хакею пры Кангрэсе ЗША Майк Куглі і я напісалі зварот на імя прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі хакею Рэнэ Фазеля, які заклікае яго не даваць дыктатарскаму рэжыму Лукашэнкі прэстыжныя правы на правядзенне Чэмпіянату свету, пакуль палітычныя зняволеныя працягваюць пакутваць ў турмах КДБ.

Пакуль федэрацыя праігнаравала гэты слушны заклік.

Сёння, праз год пасля пачатку судовага пераследу, па меншай меры 60 кандыдатаў і актывістаў застаюцца ў турме або у сітуацыі жорсткага абмежавання свабодаў, уключаючы абмежаванне на перамяшчэнне, забарону на занятак пэўнымі відамі дзейнасці і на свабодны ўдзел у палітычным працэсе.

Так, кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў працягвае знаходзіцца ў турме КДБ [не зусім дакладна, паколькі Саннікаў у цяперашні момант адбывае пакаранне ў выпраўчай калоніі. Рэд]. Члены яго сям'і, якім толькі зрэдку прадастаўляецца магчымасць мець зносіны з ім, падазраюць, што супраць яго ўжываюцца катаванні і аказваецца ціск з мэтай прымусіць да напісання прашэння аб памілаванні.

Мікалай Статкевіч, Зміцер Дашкевіч, Эдуард Лобаў, Павел Севярынец, Зміцер Бандарэнка і многія іншыя таксама знаходзяцца ў турме за ўдзел у дэманстрацыях у дзень выбараў і ў наступныя дні.

Я спадзяюся, што карпаратыўныя спонсары Федэрацыі хакею, якія ўдзельнічаюць у падрыхтоўцы менскага чэмпіянату, таксама ўсведамляюць, якую патэнцыйную пагрозу іх іміджу нясе удзел у гэтым мерапрыемстве, пакуль Лукашэнка працягвае арыштоўваць і катаваць не ў чым не вінаватых людзей.

У гадавіну жорсткіх пераследаў мы не павінны забываць аб беларускім народзе і тых затрыманых, адзіным жаданнем якіх было скарыстацца сваімі элементарнымі правамі на свабоду слова і самавыяўлення. Вось чаму мне прыемна адзначыць, што як раз на гэтым тыдні Сенат і Палата прадстаўнікоў адобрылі Акт аб дэмакратыі і правах чалавека ў Беларусі - 2011.

З дапамогай такіх законаў і нарастальнага ціску на рэжым Лукашэнкі, якія прымушаюць яго зрабіць палітычную сістэму адкрытай, народ Злучаных Штатаў працягне аказваць падтрымку народу Беларусі ў яго імкненні да справядлівасці ва ўласнай краіне.

паводле Радыё Свабода

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,
Больш цікавага на «Новым Часе»: