Шольц: Пуцін казаў мне, што Беларусь і Украіна не павінны быць суверэннымі краінамі
Канцлер Германіі Олаф Шольц распавёў пра словы Пуціна датычна незалежнасці Беларусі і Украіны. Пра гэта паведамляе Die Welt.
Як сцвярджае Шольц, перад пачаткам вайны ён неаднаразова
запэўніваў Пуціна, што Украіна ў бліжэйшыя 30 гадоў не ўступіць у NATO.
Ён дадаў, што ў Пуціна «цалкам абсурдныя» ідэі. Напрыклад,
расійскі прэзідэнт казаў Шольцу, што «Беларусь і Украіна не павінны быць
асобнымі дзяржавамі».
«Гэта вайна, якую Расія пачала з намерам заваяваць
суседнюю краіну — я думаю, што гэта было першапачатковай мэтай [...]. У Пуціна
сапраўды была ідэя правесці фламастарам па еўрапейскім ландшафце, а затым
сказаць: гэта маё, а гэта ваша», — сказаў канцлер, дадаўшы, што «гэта так не
працуе».
Ён таксама заявіў, што не будзе спыняць дыялог з прэзідэнтам РФ, паколькі «нельга дазваляць сябе запалохаць».