Трыццаць трэці дзень вайны. Галоўныя фота
Ваенныя карэспандэнты працягваюць працаваць у жыццёванебяспечных абставінах, каб мы мелі магчымасць убачыць твар вайны Расіі з Украінай.

Галіна Фалько глядзіць на разбурэнні ў яе доме пад Броварамі на ўскраіне Кіева. AP Photo/Rodrigo Abd

Расійскі вайсковец праходзіць каля разбуранага акупантамі жылога дома ў Марыўпалі. REUTERS/Alexander Ermochenko

Жыхары Трасцянца, якія стаяць у чарзе па гуманітарную дапамогу, назіраюць за тым, як украінскія вайскоўцы едуць у горад на танках. AP Photo/Felipe Dana

Дзевяностагадовая Сафія Бойка ў Цэнтры Чырвонага Крыжа ў Мікалаеве. AP Photo/Petros Giannakouris

Жанчыны прыбіраюць завалы ў школе, якая пацярпела пасля абстрэлу ў Харкаве. REUTERS/Thomas Peter

Салдат стаіць на мосце, які разбурылі ўкраінскія вайскоўцы з мэтай не дапусціць акупацыйныя танкі ў Бровары. AP Photo/Rodrigo Abd

Жанчына цалуе сына з акна пашкоджанага аўтобуса, выязджаючы з Цэнтра Чырвонага Крыжа Украіны ў Мікалаеве. AP Photo/Petros Giannakouris

Украінскі вайсковец стаіць каля абломкаў расійскага танка на перадавой у Кіеўскай вобласці. REUTERS/Gleb Garanich

Пахаванне забітага ў баі 32-гадовага старшага лейтэнанта Паўла Чэрнікава на Лычакоўскіх могілках у Львове. AP Photo/Nariman El-Mofty

У Кіеве мужчына едзе на веласіпедзе на фоне забарыкадаванай статуі Вялікай княгіні Вольгі. AP Photo/Vadim Ghirda

Бранятанкавая калона акупацыйных войскаў па дарозе да Марыупаля. REUTERS/Alexander Ermochenko

Украінскія вайскоўцы на разбураным вакзале ў Трасцянцы. AP Photo/Felipe Dana

Валанцёрка складвае вайсковае адзенне ў валанцёрскім цэнтры, Мікалаеў. AP Photo/Petros Giannakouris