«У якія колеры Захад будзе падсвятляць будынкі, калі бомбы пачнуць падаць на Балтыю, на Польшчу?»

Беларускі медыяменеджар Антон Кашлікаў звяртаецца да сусветных лідараў.

320x180_cmsv2_154041c2_c7bd_58c0_8992_88d4ef9db83e_6504024.jpg

— Магчыма, свет гэта яшчэ не зразумеў, але Трэцяя сусветная ўжо ідзе, — пішаАнтон Кашлікаў. — Хтосьці спадзяецца, што яе можна прадухіліць. Напрыклад, тым, што баязліва адмовіцца закрыць неба над Украінай. Заплюшчыць вочы. І каму-небудзь з еўрапейскіх «лідараў» яшчэ раз патэлефанаваць Пуціну (***сорам).

Але не, прадухіліць нічога нельга, вайна ўжо ідзе. Лік загінуўшых мірных грамадзян ужо ідзе на сотні, хутка пачнецца на тысячы. І можа пайсці на мільёны. І, вядома, не толькі ў Украіне.

Цікава, у якія колеры ў Лондане, Парыжы і Нью-Ёрку будуць падсвятляць будынкі, калі ракеты і бомбы пачнуць падаць на краіны Балтыі, на Польшчу?

Кожная гадзіна, кожны дзень прыносяць новыя ахвяры. Не трэба быць ваенным экспертам, каб гэта зразумець. Трэба быць проста чалавекам.

Ці ёсць надзея? Так, ёсць. Надзея ёсць толькі на Украіну — яе войска і яе народ. Які цяпер ўвогуле ў адзіночку змагаецца супраць ворага (не толькі свайго, але і ўсяго вольнага свету).

І дапамагаць Украіне трэба не толькі падсветленымі ў колеры будынкамі і пастамі ў Instagram, а дзеяннямі. Зброяй, самалётамі, спецыялістамі. І калі Украіна просіць закрыць неба, значыць, ...вашу маці, яго трэба закрываць.