У МУС заявілі, што ведаюць 50 чалавек, якія ваююць ва Украіне ў складзе беларускага батальёна
На іх нібыта завялі крымінальныя справы.

Намеснік начальніка ГУБАЗіКа Міхаіл Бедункевіч
У МУС заявілі, што ведаюць 50 чалавек, якія ваююць ва Украіне ў складзе беларускага батальёна. На іх завялі крымінальную справу.
Усіх хочуць прыцягнуць да адказнасці за «саўдзел ва ўзброеным канфлікце на тэрыторыі замежнай дзяржавы» (ч. 3 арт. 361 КК РБ). Пра гэта ў эфіры тэлеканала СТБ паведаміў намеснік начальніка ГУБАЗіКа Міхаіл Бедункевіч.
«Нам вядомыя 50 чалавек, якія заявілі пра свой удзел у дзейнасці батальёна так званага. Мы іх усіх ведаем, іх чакае ў Рэспубліцы Беларусь, у выпадку вяртання, крымінальная адказнасць», — сказаў ён.