У Польшчы выкрылі «фільтрацыйныя лагеры» на Данбасе

Польскія спецслужбы апублікавалі звесткі пра некаторыя «фільтрацыйныя лагеры» для ўкраінцаў, якія стварыла Расія на Данбасе.

Падрыхтоўка да вывазу людзей у акупаваным Марыупалі. Фота: «Reuters»

Падрыхтоўка да вывазу людзей у акупаваным Марыупалі. Фота: «Reuters»


Расійцы выкарыстоўваць для сеткі сваіх «фільтрацыйных лагераў» украінскія турмы, а таксама будынкі грамадзянскай інфраструктуры: мясцовыя адміністрацыі, пастарункі і аддзяленні міграцыйных служб, паведамляе тэлеканал «Белс*т».
Польскія спецслужбы назвалі гэтыя лагеры «часткай спробы знішчэння ўкраінскай нацыі».
Паводле інфармацыі прэс-службы міністра-каардынатара спецыяльных служб Польшчы, удалося ўстанавіць месцазнаходжанне лагераў у Данецку, Дакучаеўску, Мангушы, Новаазоўску, Старабэшаве.
«Калі нехта выклікае хаця б цень падазрэння, ён становіцца аб’ектам рэпрэсій, якія могуць скончыцца смерцю, — гаворыцца ў заяве польскіх спецслужб. — Страшны лёс чакае і тых, каму пасля "станоўчай праверкі" загадаюць ваяваць у шэрагах агрэсара».
Колькасць украінцаў, якім давялося прайсці праз «фільтрацыю», ацэньваецца ў паўтара мільёна чалавек.