Украіна дэнансавала дамовы з Расіяй і Беларуссю
Урад Украіны дэнансаваў пагадненні з РФ і Беларуссю ў галіне стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі.
Міністэрству
замежных спраў даручана ва ўстаноўленым парадку паведаміць ураду РФ і ўраду
Беларусі пра спыненне дзеяння пагадненняў, піша korrespondent.net.
Урад Украіны дэнансаваў пагадненне з Расійскай Федэрацыяй, а таксама пагадненне з Беларуссю. Пра гэта гаворыцца ў пастанове Кабінета Міністраў №392.
«Спыніць дзеянне пагаднення паміж урадам Украіны і ўрадам Расійскай Федэрацыі аб супрацоўніцтве ў галіне стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі, падпісанае 14 сакавіка 1994 года ў Маскве... спыніць дзеянне пагаднення паміж урадам Украіны і ўрадам Рэспублікі Беларусь аб супрацоўніцтве ў галіне стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі, падпісанае 16 чэрвеня 1994 г. у Гомелі», — гаворыцца ў дакуменце.