Украінскі Генштаб: Беларусь працягвае забяспечваць Расію аэрадромамі, транспартам і медыцынскай сеткай для вайны супраць Украіны

У Генштабе Узброеных сіл Украіны заявілі, што «самаабвешчанае кіраўніцтва» Беларусі працягвае адмаўляць удзел у вайне супраць Украіны і дапамагаць Расіі.

Расійскія танкі на станцыі Навабеліца, Гомель

Расійскія танкі на станцыі Навабеліца, Гомель


«Паводле міжнароднага права агрэсарам можна лічыць "краіну, якая дае сваю паветраную прастору, сваю тэрыторыю для нанясення ўдараў па трэцяй краіне". Рэспубліка Беларусь таксама дае расійскім акупантам магчымасць карыстацца сеткай медыцынскіх устаноў на сваёй тэрыторыі. Так, за апошнія суткі ў населены пункт Нароўля Гомельскай вобласці адзначаецца прыбыццё з тэрыторыі Украіны вялікай колькасці расійскіх вайскоўцаў з рознай ступенню раненняў», — заявіў Генштаб Украіны.
На пачатку сакавіка Аляксандар Лукашэнка заявіў, што Беларусь не плануе ўдзельнічаць у баявых дзеяннях ва Украіне. «Больш за тое, расійскае кіраўніцтва ніколі не ставіла перад намі гэтае пытанне — пра наш удзел ва ўзброеным канфлікце. Мы і ў далейшым не збіраемся ўдзельнічаць у гэтай спецаперацыі ва Украіне. Няма такой неабходнасці», — сказаў Лукашэнка 1 сакавіка.
Паводле РС.