Ва Украіне з пачатку вайны пашкоджана не менш за 53 культурныя аб'екты
Прадстаўнікі падраздзялення ААН па пытаннях адукацыі, навукі і культуры (ЮНЕСКА) заяўляюць пра вялікія пашкоджанні культурных аб'ектаў ва Украіне ў выніку расійскай агрэсіі.

Штаб-кватэра ЮНЕСКА. Фота: «Reuters»
«Гэта апошні спіс, але ён не з'яўляецца вычарпальным, паколькі нашы эксперты працягваюць правяраць шэраг паведамленняў, пададзеных украінскімі ўладамі», —заявілі ў ЮНЕСКА.
Усяго пашкоджаныя 29 рэлігійных аб'ектаў, 16 гістарычных будынкаў, 4 музеі і 4 помнікі.
У ЮНЕСКА адзначылі, што для складання спісу і праверкі інфармацыі пра пашкоджаныя аб'екты выкарыстоўвалі спадарожнікавыя здымкі і паказанні відавочцаў.