«Ваенны патэнцыял РБ — цалкам голая армія з няздольнай перасоўвацца тэхнікай»

Аналітычны тэлеграм-канал CYN*C, як і ўсе, разважае пра магчымасць новага нападу на тэрыторыю Украіны з Беларусі і ўступлення ў вайну беларускай арміі. На думку яго аўтараў, атака з Беларусі пакуль бачыцца выключна ў якасці інфармацыйнай аперацыі.

565_original.webp


У апошні час з'яўляецца шмат «зліваў» пра тое, што Пуцін рыхтуецца да чарговай зімовай спробы «атакі з поўначы» — з тэрыторыі Беларусі. Таксама паведамляецца, што вайскоўцы Беларусі магчыма возьмуць удзел у чарговым шэсці на Кіеў.

Не кажу, што гэта немагчыма, паколькі аб'ектыўная ваенная абстаноўка мала хвалюе Пуціна, таму ў выпадку чарговай паразы на Усходнім або Паўднёвым фронце Пуцін можа наважыцца на псіхадэлічны паўтор «у люстэрку» 24 лютага.

Варта адзначыць, што сімвалізм пад гадавіну вайны актыўна абмяркоўваецца вайскоўцамі РФ, і яны хочуць даць Пуціну альбо нейкую знакавую перамогу (у тым ліку ваш пакорны слуга чуў пра ідэю «сп***іць помнік», калі па ўсіх франтах «дадуць п***ды ці ўсё накрыецца п***дой»), альбо нейкае сімвалічнае «ваеннае шэсце» з туманнымі перспектывамі.

Пакуль атака з Беларусі бачыцца выключна ў якасці інфармацыйнай аперацыі, паколькі:

— Расійцам не хапае асабовага складу, каб трымаць абарону на паўднёвым і ўсходнім кірунках. Каго ў такім выпадку пускаць на паўночны?

— Расійцам не хапае тэхнікі, каб утрымліваць захопленыя пазіцыі.


— Мабілізацыя, вядома, дазваляе сфармаваць асабовы склад, аднак ён настолькі дрэнна навучаны і дрэнна ўкамплектаваны, што захлынецца на першых кіламетрах «Паўночнага прасоўвання».

— Сама Беларусь з пачатку вайны прадала Пуціну практычна ўсю наяўную на складах тэхніку, адначасна «збагрыўшы даражэй» і вопратку. Літаральна ваенны патэнцыял РБ — гэта цалкам голая армія з няздольнай перасоўвацца тэхнікай. Прычым Лукашэнка прымудрыўся Пуціну ўцюхаць нават іржавыя танкі: не прададзена толькі тое, што самастойна перасоўвацца не можа.