За ваенныя дзеянні ва Украіне будзе адказваць генерал з вопытам вайны ў Сірыі

Крыніцы «Бі-бі-сі» пацвярджаюць, што Расія рэарганізавала камандаванне аперацыямі ва Украіне. Імі цяпер будзе кіраваць камандуючы Паўднёвай ваеннай акругай, генерал Аляксандр Дворнікаў, які мае вялікі вопыт баявых дзеянняў у Сірыі.

heneral_dvornikov_ta_putin_large.jpg


Паводле слоў крыніцы «Бі-бі-сі», паміж вайсковымі падраздзяленнямі, якія ўварваліся ў Украіну 24 лютага, была вельмі дрэнная каардынацыя.
«У гэтага канкрэтнага камандзіра вялікі вопыт расійскіх аперацый у Сірыі. Таму мы чакаем, што агульнае камандаванне і кіраванне палепшацца», — заявіла наша крыніца.
Таксама адзначаецца, што перамовы могуць мець прыярытэт над вайсковымі аперацыямі для таго, каб Крэмль мог даць справаздачу аб пэўных поспехах напярэдадні 9 траўня, калі Расія адзначае перамогу ў Другой сусветнай вайне.
Паводле слоў крыніцы «Бі-бі-сі», калі Расія не зменіць вайсковую тактыку, якая дагэтуль не дазволіла войскам дасягнуць заўважных поспехаў на полі бою, то нават пры іх колькаснай перавазе ўкраінскія войскі па-ранейшаму будуць эфектыўна супрацьстаяць Расіі, бо яны дзейнічаюць значна больш разумна, яны больш манеўраныя і здольныя наносіць нечаканыя ўдары.