Зяленскі і Байдэн пагаварылі пра новыя санкцыі

Сёння, 30 сакавіка, адбылася тэлефонная размова прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага і прэзідэнта ЗША Джо Байдэна.

3400e0e60b3fb579d6020be0fdac359b_1630525012_extra_large.jpeg


Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі расказаў пра тэлефонную размову з Джо Байдэнам, якая адбылася сёння.
«Падзяліўся ацэнкай сітуацыі на полі бою і за сталом перамоў. Гаварылі пра канкрэтную абаронную падтрымку, новы пакет узмоцненых санкцый, макрафінансавую і гуманітарную дапамогу»,напісаў ён у Twitter.