
Не ўсе яны дажылi да нашых часоў, а тыя, што захавалiся, шмат разоў перабудоўваліся, мяняліся знутры і звонку, але працягваюць заставацца цікавымі месцамi для наведвання. У чарговым артыкуле пра беларускія мясціны Вільні мы ўзгадаем віленскія палацы, найбольш звязаныя з беларускай гісторыяй.
Палацы Радзівілаў
У 1807 годзе тагачасны гаспадар Дамінік Геранім Радзівіл перадаў закінутую нежылую пабудову Віленскаму філантрапічнаму таварыству, у распараджэнні якога палац знаходзіўся да 1940 года. За гэты час значная яго частка была знесена: калі ў 1967 годзе пачаліся рэстаўрацыйныя работы, заставаліся толькі два карпусы (паўночны і ўсходні) і адзін — паўночны — павільён. У 1984 годзе быў адбудаваны другі — заходні — павільён. У 1990 годзе ў адноўленай частцы палаца Радзівілаў быў створаны філіял Літоўскага мастацкага музея, з 2020 года там месціцца пастаянная экспазіцыя «Пратэснае мастацтва: паўстанні савецкай эпохі», дзе прадстаўлены працы літоўскіх і расійскіх мастакоў савецкага часу (1960–1980 гадоў), а таксама праходзяць выставы. Рэканструкцыя палаца не скончана дагэтуль, зараз ідуць працы па распрацоўцы праекта маштабнай рэстаўрацыі ўсяго комплексу.
У 20-я гады XX стагоддзя ў былым палацы Радзівілаў месціўся шэраг беларускіх устаноў: Беларускі кааператыўны банк, Беларускі студэнцкі саюз, Беларускае кааператыўнае таварыства «Пчала», рэдакцыі дзіцячага часопіса «Заранка» і сельскагаспадарчага «Саха». Тут жа ў другой палове 1920-х жыў ідэолаг беларускага адраджэння, адзін з заснавальнікаў БНР Антон Луцкевіч. З 1965 года ў будынку зноў месціўся тэатр, а ў 1995 годзе сюды пераехаў Літоўскі музей тэатра і кіно, які працуе і зараз.
Палац Хадкевічаў
З 1994 года ў палацы Хадкевічаў месціцца Віленская карцінная галерэя — філіял Мастацкага музея Літвы. Яе калекцыя налічвае больш за дзве з паловай тысячы карцін XVI — пачатку XX стагоддзя. Тут ёсць узоры выяўленчага мастацтва Вялікага Княства, працы прадстаўнікоў Віленскай мастацкай школы, творы літоўскіх, беларускіх, польскіх мастакоў другой паловы XIX стагоддзя. Частка залаў галерэі — інтэр’ерныя, абсталяваныя ў стылі шляхецкіх маёнткаў XIX стагоддзя.
Палац Сапегаў
Палац Сапегаў на Антокалі (вул. Sapiegos, 3) быў пабудаваны ў апошняй дэкадзе XVII стагоддзя, у час максімальнага ўзмацнення роду, гетманам вялікім літоўскім Казімірам Янам Сапегам. Раней тут стаяў драўляны маёнтак Льва Сапегі, канцлера ВКЛ і вялікага гетмана літоўскага, стваральніка трэцяга Статута ВКЛ. На ягоным месцы і быў пабудаваны велічны барочны палац з паркам. Унутраныя інтэр’еры палаца стваралі найлепшыя віленскія майстры таго часу — італьянцы П’етра Перці (выбітны італьянскі барочны скульптар і архітэктар, адзін з вядучых еўрапейскіх скульптараў пачатку XVIII стагоддзя, ён раней дэкарыраваў касцёл святых Пятра і Паўла; па некаторых звестках, ён таксама быў архітэктарам палаца) і Мікеланджэла Палоні.
Сапегам палац належаў наступныя сто з лішкам гадоў, пакуль у 1809 годзе будынак не набылі расійскія ўлады, якія перабудавалі яго пад шпіталь. Наступныя два стагоддзі ў будынку, што паступова прыходзіў у заняпад, дзейнічалі розныя медычныя ўстановы — вайсковы шпіталь, шпіталь універсітэта Стэфана Баторыя, інстытут афтальмалогіі Віленскага ўніверсітэта, зноў вайсковы шпіталь, клініка імя Сапегаў. Зараз палац на рэстаўрацыі, якая цягнецца ўжо больш за дзесяць гадоў.
Палац Слушкаў
Палац атрымаўся адным з лепшых у Вільні на той момант — менавіта тут спыняліся падчас візітаў у горад польска-літоўскія ўраднікі (былая вялікакняжацкая рэзідэнцыя, Ніжні замак, была моцна пашкоджана падчас вайны з Масковіяй у 1655 годзе і не магла выконваць свае функцыі), у 1705 і 1709 гадах, падчас Паўночнай вайны, тут спыняўся расійскі цар Пётр I. Гэта быў прастакутны двухпавярховы будынак з чатырма масіўнымі трохпавярховымі бакавымі вежамі. Фасад упрыгожвалі велізарныя іянічныя пілястры, столь адной з зал была шкляной, а над ёй быў абсталяваны акварыум, у якім плавалі рыбы. Палац акружаў парк італьянскага тыпу з каналамі, сажалкамі, фантанамі і экзатычнымі раслінамі. Уваход на тэрыторыю палаца быў з боку цяперашняй вуліцы Касцюшкі праз браму.
Пасля смерці Дамініка Слушкі ў 1719 годзе палац перайшоў у валоданне Патоцкіх, у 1727 годзе — да Пузынаў, з 1745 года — зноў Патоцкіх. У 1756 годзе палац Слушкаў набылі манахі ордэна піяраў, якія арганізавалі тут калегіум і друкарню. У 1766 годзе будынак купіў гетман вялікі літоўскі, кампазітар, паэт і мецэнат Міхал Казімір Агінскі, які адрэстаўраваў яго паводле праекта архітэктара П’етра Росі. У 1791 годзе Міхал Казімір перадаў амаль усе свае маёнткі, у тым ліку і віленскі палац, далёкаму сваяку Міхалу Клеафасу Агінскаму, аўтару знакамітага «Паланэза».
Падчас паўстання Касцюшкі тут дзейнічаў штаб паўстанцаў. Пасля паражэння паўстання палац, як і іншую ўласнасць Агінскіх, канфіскавалі расійскія ўлады, якія ператварылі яго ў даходны дом. У 1803 годзе будынак набыў купец Дамінік Зайкоўскі, які размясціў тут бровар і лесапілку. У 1831 годзе былы палац выкупілі ўлады, пасля чаго тут месціліся казармы, ваенны лазарэт ды склады амуніцыі. У гэты час будынак перабудавалі, знішчыўшы арыгінальны інтэр’ер і экстэр’ер, першы паверх падзялілі на два, дадаўшы драўляныя перакрыцці (пазней, у 1895-98 гадах, тое ж зрабілі і з другім паверхам, ператварыўшы ў выніку будынак у чатырохпавярховы).
З 1872 года былы палац пачалі выкарыстоўваць у якасці ваеннай турмы. Турма тут была таксама ў міжваенны час пры польскіх уладах, пасля Другой сусветнай вайны ў былым палацы трымалі палонных немцаў. Напрыканцы 1950-х будынак рэканструявалі, і да 2002 года тут месцілася ПТВ, зараз у палацы размяшчаецца факультэт тэатра і кіно Літоўскай акадэміі музыкі і тэатра.
Палац Пацаў
У 1822 годзе палац быў месцам збораў філарэтаў — тайнага патрыятычнага аб’яднання віленскіх студэнтаў, у якое ўваходзілі Адам Міцкевіч, Тамаш Зан, Ян Чачот, Ігнацій Дамейка. Апошні ўладальнік палаца з роду Пацаў, Людвік Пац, удзельнічаў у паўстанні 1830-31 гадоў і пасля яго паражэння быў вымушаны эміграваць, а ўсю ягоную маёмасць канфіскавалі. З 1837 года ў палацы месціўся штаб Віленскай вайсковай акругі, падчас Першай сусветнай вайны тут былі раскватараваны нямецкія жаўнеры, а ў міжваенны час — зноў вайсковы штаб, на гэты раз Віленскага ваяводства.
Пасля вайны ў будынку размяшчаліся розныя ўстановы міністэрстваў унутраных спраў і аховы здароўя. З 2018 года, пасля буйной рэканструкцыі, падчас якой на фасад вярнуўся герб Пацаў, у былым палацы месціцца гатэль «Pacai». Унутры захаваліся і былі адкрыты падчас рэстаўрацыі фрагменты інтэр'ераў ХVII стагоддзя.
Палац Бжастоўскіх
Неўзабаве палац быў прададзены падкаморыю жамойцкаму Якубу Нагурскаму, а пасля яго смерці ў 1802 годзе ўладальнікам палаца стаў Міхал Клеафас Агінскі, аўтар паланэза «Развітанне з радзімай». Ягоныя нашчадкі валодалі палацам цягам наступнага стагоддзя. Напрыканцы XIX-пачатку XX стагоддзя тагачасны ўласнік палаца Міхал Агінскі здаваў тут кватэры гараджанам. Адну з іх займаў урач, краязнаўца, фатограф і грамадскі дзеяч Уладзіслаў Загорскі.
Цяпер у будынку месцяцца аптэка, оптыка і прыватныя кватэры.
Палац Тызенгаўза
Напрыканцы XVII стагоддзя будынак ужо належаў шляхецкаму роду Тызенгаўзаў. У 70-я гады XVIII стагоддзя фінансіст, мецэнат і асветнік Антоні Тызенгаўз, гарадзенскі стараста і асабісты сябра апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Панятоўскага пабудаваў на месцы старога будынка новы класічны палац. Аўтарам праекта перабудовы, верагодна, быў галоўны архітэктар Вялікага Княства Джузэпэ дэ Сака. Пасля смерці Тызенгаўза ў 1785 годзе палац перайшоў да ўдавы генерала фон Фітынгофа, пры якой набыў сучаснае аблічча з манументальнымі класічнымі фасадамі і сіметрычнай кампазіцыяй.
Аўтарам праекта рэканструкцыі лічыцца архітэктар Марцін Кнафкус. У другой палове XIX стагоддзя першы паверх палаца быў прыстасаваны пад крамы. У XX стагоддзі ў міжваенны час на другім і трэцім паверхах быў гатэль. Палац быў моцна пашкоджаны падчас Другой сусветнай, ад яго захаваліся адны сцены. Але ж, у адрозненні ад шматлікіх іншых будынкаў на Нямецкай вуліцы, будынак узнавілі і рэканструявалі. У пасляваенныя часы там былі жылыя кватэры, зараз у асноўным офісы.
Палац Абрамовічаў
У 1844 годзе расійскія ўлады ператвараюць касцёл святога Казіміра ў праваслаўны кафедральны сабор Святога Мікалая, а палац Абрамовічаў пераходзіць да праваслаўнага архірэя, мітрапаліта Іосіфа (Сямашкі), знішчальніка Уніяцкай царквы. Праваслаўнай кансісторыі палац належаў да 1915 года. У 1914-1915 гадах тут жыў архіепіскап Віленскі і Літоўскі Ціхан (Белавін), будучы патрыярх Маскоўскі і ўсёй Расіі, непрымірымы крытык савецкай улады.
Палац Тышкевічаў
Палац на вуліцы Святога Яна
Пры іх палац гарэў і зноў адбудоўваўся ў 1655 і 1748 гадах. У 1783 годзе будынак зноў перайшоў да Сапегаў — састарэлы палац купіў канцлер вялікі літоўскі Аляксандр Міхаіл Сапега, які цалкам адрамантаваў і ўпрыгожыў яго. Пасля паўстання 1831 года палац быў канфіскаваны ў тагачаснага ўладальніка генерала Францішка Сапегі царскімі ўладамі. Тут размясцілася рэзідэнцыя губернатара Літоўска-Віленскай губерні. У другой палове XIX стагоддзя ў будынку месцілася друкарня, дзе выходзілі газеты «Виленские губернские ведомости» і «Виленский вестник».
Рэдактарам і выдаўцом апошняй з 1860 па 1865 гады быў гісторык, этнограф, археолаг Адам Ганоры Кіркор. Пры ім з газетай супрацоўнічалі лепшыя літаратары, навукоўцы і публіцысты літоўска-беларускіх губерняў Расійскай імперыі — Уладзіслаў Сыракомля, Мікалай Маліноўскі, Тэадор Нарбут, браты Канстанцін і Яўстах Тышкевічы, Юзаф Крашэўскі, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч і іншыя. Газета была вельмі папулярнай, мела каля 3 тысяч падпісчыкаў, а рэдакцыя была адным з цэнтраў культурнага жыцця Вільні.
З 1912 года ў будынку, перабудаваным па праекце архітэктара Соніна, знаходзіліся рускі дваранскі сход і рэстаран «Русский мир». Пасля Другой сусветнай вайны савецкія ўлады ператварылі былы палац y Дом культуры сувязістаў. Сёння ў будынку месціцца амбасада Польшчы ў Літве.
Фота Яўгена Ерчака