37 краін заклікалі адхіліць Беларусь і Расію ад міжнародных спартыўных спаборніцтваў
37 краін заклікалі адхіліць Беларусь і Расію ад міжнародных спартыўных спаборніцтваў. Гэта пакаранне за ўдзел гэтых краін у агрэсіі супраць Украіны.
![2020_03.jpg 2020_03.jpg](/img/v1/images/2020_03.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У звароце кіраўнікоў спартыўных ведамстваў ЗША, Вялікабрытаніі, Італіі, Японіі і дзясяткаў іншых краін утрымліваецца заклік да ўсіх спартыўных федэрацый не дазваляць Беларусі і Расіі прымаць міжнародныя спаборніцтвы, а іх камандам і спартсменам — удзельнічаць у замежных турнірах, паведамляе Еўрарадыё са спасылкай на Reuters.
Ім збіраюцца абмежаваць і магчымасці для спонсарства.
Такія абмежаванні мусяць дзейнічаць да часу з'яўлення магчымасці «для супрацоўніцтва на базе фундаментальных прынцыпаў міжнароднага права».
Прадстаўнікі КНР і Індыі заяву не падпісалі.
Раней шматлікія федэрацыі ўжо зрабілі немагчымым удзел беларускіх спартсменаў у міжнародных спаборніцтвах. Цяпер жа робіцца спроба цалкам накласці санкцыі на беларускі, як і расійскі, спорт.