Алег Гаруновіч: Хакей для Беларусі — нежыццяздольнае вычварэнне
У гэту нядзелю скончыўся чэмпіянат свету па хакеі, ад якога былі адхіленыя зборныя Расіі і Беларусі за развязаную вайну ва Украіне. Санкцыі ў хакеі — вітанне тым аптымістам у беларускім спорце, хто думаў, што «гэта ненадоўга», піша ў сваёй калонцы галоўны рэдактар спартыўнага выдання «Трыбуна» Алег Гаруновіч.