Міжнародная федэрацыя тэніса прыпыніла сяброўства Беларусі і Расіі
Міжнародная федэрацыя тэніса (ITF) адхіліла Беларусь і Расію ад сяброўства ў арганізацыі і камандных спаборніцтваў.
«Міжнародная федэрацыя тэніса (ITF) асуджае ўварванне Расіі ва Украіну і садзейнічанне яму з боку Беларусі. Акрамя скасавання ўсіх мерапрыемстваў ITF у гэтых краінах, кіраванне ITF сёння абвясціла аб неадкладным адхіленні Федэрацыі тэніса Расіі (ФТР) і Федэрацыі тэніса Беларусі (ФТР) ад сяброўства ў ITF і ўдзелу ў міжнародных камандных спаборніцтвах ITF да далейшага паведамлення», — гаворыцца ў заяве, апублікаванай на сайце арганізацыі.
Паведамляецца, што ATF застаецца ў цесным кантакце з Федэрацыяй тэніса Украіны і салідарная з украінскім народам, піша REFORM.by.