Дзмітрыя Баскава выключылі з Савету дырэктараў КХЛ
Былога кіраўніка ФХБ, які трапіў пад санкцыі Міжнароднай федэрацыі хакея, няма ў складзе Савета дырэктараў Кантынентальнай хакейнай лігі. Замест яго ў Савет трапіў гендырэктар мінскага «Дынама» Сяргей Сушко, перадае «Наша Ніва».

Нагадаем, што Баскава адхілілі ад любой хакейнай дзейнасці на 5 гадоў за перавышэнне паўнамоцтваў, пераслед спартоўцаў за іх пазіцыю і магчымую датычнасць да абставінаў гібелі Рамана Бандарэнкі. Ён падаў у адстаўку з пасады кіраўніка ФХБ.