
Фота: Трыбун*
У матчы рэзервовая каманда баскетбольнага «Мінска» атрымала ўпэўненую перамогу над «СурГУ» з лікам 90:46. Характэрным гэты матч стаў па адной прычыне.Галоўны трэнер сургуцкай каманды Яўген Пашкоў кіраваў сваімі падапечнымі ў футболцы з літарай «Z», якая з'яўляецца сімвалам расійскага ўварвання ва Украіну.

Гэта не першае з'яўленне коуча на публіцы ў такой футболцы. Пашкоў быў гэтак жа апрануты і на матчы сваёй каманды 23 кастрычніка 2022 года супраць знакамітай каманды «УРГУПС». Тая сустрэча завяршылася перамогай «СурГУ» – 71:68.

І пасля гэтага хтосьці кажа, што спорт па-за палітыкай?
