Галоўны трэнер мінскага "Дынама": Нягледзячы на няўдачу, працягнем барацьбу за выхад з групы
"Як мы і чакалі, матч выдаўся цяжкі. На жаль, у першым тайме не рэалізавалі выдатны момант. Трэба выкарыстоўваць такія шансы, тады ўсё магло пайсці інакш", — заявіў
галоўны трэнер мінскага "Дынама" Вук Рашавіч у Барысаве на прэс-канферэнцыі пасля завяршэння матчу 2-га тура групавога раўнда Лігі Еўропы супраць аўстрыйскага "Рапіда"
(0:1).