Салігорскі «Шахцёр» стаў чэмпіёнам па футболе, праўладнае мінскае «Дынама» засталося без медалёў

12 лістапада прайшоў апошні тур футбольнага чэмпіянату Беларусі. Трэці раз запар залатыя медалі выйграў салігорскі «Шахцёр».

wr_750_4.webp

У апошнім матчы салігорцы разграмілі бабруйскую «Белшыну» з лікам 4:1. Мінскае «Дынама» перамагло «Энергетык», якія датэрмінова выйграў срэбра, але дынамаўцам не хапіла гэтага, каб ускокнуць на трэцяе месца. Бо яго заняў барысаўскі БАТЭ, які адолеў дзяржынскі «Арсенал» — 2:0.

Адметна, што мінскае «Дынама» праваліла сезон тады, калі на першае месца каманду летась натхняў асабіста Лукашэнка. «У 2022 годзе вы павінны быць чэмпіёнамі. Вы павінны страсянуць увесь футбол, вось на што я разлічваю», — казаў галоўны футбаліст, але яго загад футбалісты не выканалі.

Адметнасць чэмпіянату яшчэ і ў тым, што з вышэйшай лігі вылецелі клубы з абласных цэнтраў — магілёўскі «Днепр» і «Віцебск».