Гісторыя футбольных чэмпіянатаў сьвету. Пераможцы, факты, легенды

Напярэдадні чэмпіянату, што стартуе ў хуткім часе ў Катары, мы падрыхтавалі серыю матэрыялаў, прысьвечаных ужо мінулым мундыялям. У першым выпуску мы разгледзім чатыры спаборніцтвы, што адбыліся з 1930 па 1950 гады.

Самая папулярная і масавая гульня на Зямлі прыцягала і будзе заўжды прыцягваць мільёны людзей. Чэмпіянат сьвету, які адбываецца раз на чатыры гады — акамуляцыя сусьветнай цікавасьці да гэтага спорту. Лепшыя каманды і ўлюбёныя футбалісты змагаюцца за найістотнейшы трафей.

Першы чэмпіянат сьвету адбыўся ў 1930 

Хаця і перад тым футбол прысутнічаў на Алімпійскіх гульнях, але на іх выступалі аматары. Прафэсійныя футбалісты не мелі доступу да спаборніцтваў. Міжнародная федэрацыя футбольных асацыяцыяў (FIFA) заснавала свой турнір для зборных, дазваляючы нацыянальным камандам выбіраць гульцоў зь мясцовых прафэсійных футбольных клюбаў.

Адкрыцьцё чэмпіянату

Турнір адбыўся ў 1930 годзе ў горадзе Мантэвідэа, што ва Ўругваі, у якім удзельнічалі трынаццаць камандаў. Гэтае месца было выбранае таму, што Ўругвай заваяваў золата Алімпійскіх гульняў у 1924 і 1928 гадах, а ў гонар 100-годдзя краіны ўжо было заплянавана шмат сьвяткаваньняў. На жаль, толькі чатыры эўрапейскія краіны прысутнічалі на амерыканскім кантынэнце праз вялікія эканамічныя праблемы ў Эўропе і страху гульцоў страціць працу (па-за межамі футболу) — гэта было задоўга да таго, як футбалісты сталі дастаткова зарабляць на жыцьцё.

Ідэя аб тым, што прафэсіяналы будуць дапушчаныя, выклікала шмат спрэчак. Гэта стала падставай для адмовы Даніі і Нямеччыны ад удзелу. З прычыны прыстыжу Англія таксама ўстрымліваецца ад удзелу.

Некаторы час здавалася, што ні адна з эўрапейскіх краінаў не паедзе ва Ўругвай, і першы чэмпіянат сьвету апынуўся пад пагрозай.
Фаварытам была зборная гаспадароў — Уругвая. Яны выйгралі Алімпійскія гульні ў Парыжы ў 1924 годзе і Алімпійскія гульні ў Амстэрдаме ў 1928 годзе. Але зь іншага боку, іх бліжэйшы канкурэнт — Аргентына — выйграла чэмпіянат Паўднёвай Амерыкі ў 1929 годзе. Зборная Бразыліі яшчэ не стала той сілай, якой яна будзе пазьней, і прыехала дрэнна падрыхтаваная.

Першыя гульні першага чэмпіянату сьвету па футболе прайшлі 13 ліпеня паміж Францыяй і Мэксікай (4-1) і ЗША і Бэльгіі (3-0).
Зьвернемся да самога турніру. У 18 матчах забілі 70 галоў, у тым ліку першы хет-трык у гісторыі чэмпіянатаў сьвету — аўтарам стаў Гільерма Стабіле.

Фінал. Уругвай - Аргентына

Фінал. Уругвай - Аргентына


Старое суперніцтва на розных узроўнях паміж Уругваем і Аргентынай было выказана ўругвайскімі гледачамі, якія асьвісталі гасьцей у іх першым матчы да такой ступені, што аргентынцы зьбіраліся пакінуць турнір. Пасярэднічаць прыйшлося прэзідэнту Ўругвая.

Аднак у апошнім матчы ў групе паміж Аргентынай і Чылі ўсё сапраўды выйшла з-пад кантролю. Большасьць гульцоў абедзьвюх камандаў увязаліся ў буйную бойку пасьля гульнявога інцыдэнту.
Але ў выніку Аргентына выйграла сваю групу і прайшла ў лік чатырох лепшых камандаў.

Капітан зборнай Уругвая

Капітан зборнай Уругвая


Югаславія і ЗША зьдзівілі, выйграўшы свае групы і такім чынам гэтыя каманды трапілі ў паўфінал. ЗША, якія былі розгромленыя аргентынцамі на Алімпійскіх гульнях 1928 з ганебным лікам 11—2, у паўфінале зноў атрымалі буйную паразу, на гэты раз зь лікам 6—1. Падчас гульні два амерыканскіх футбалісты атрымалі траўмы і, як было запісана ў правілах у той час — не змаглі быць замененыя, ЗША гуляла ў меншасьці.

Уругвай перамог у сваёй групе, а затым быў мацней Югаславіі ў паўфінале. Гэтая гульня дагэтуль выклікае супярэчлівыя эмоцыі ў фанатаў футбола. Першы гол балканцаў быў адменены, а два галы ўругвайцаў былі забітыя, як кажуць, са значным парушэньнем правілаў. Але факт застаецца фактам — Уругвай трапіў у фінал.

У фінале ўругвайцы сутыкнуліся з заклятым ворагам — Аргентынай, якая таксама была іх супернікам у фінале на Алімпійскіх гульнях 1928. У прысутнасьці больш за 80 тысячаў чалавек на стадыёне ў Мантэвідэа Ўругвай змог атрымаць перамогу з чатырма галамі супраць двух. Футбалісты зборнай Уругвая падцьвердзілі статус гонару нацыі.


У якасьці помсты амбасада Ўругвая ў сталіцы Аргентыны была разгромленая грамадзянамі, а ўрад спыніў сувязь з суседняй краінай.

Уругвай заваяваў кубак за першую ў гісторыі перамогу на чэмпіянаце сьвету. Гэты трафей будзе пазьней названы ў гонар прэзідэнта FIFA Жуля Рымэ на цырымоніі ў 1946 годзе ў гонар яго адданасьці арганізацыі і спорту.

 

У 1934 годзе ў Італіі прайшоў другі чэмпіянат сьвету.

У кваліфікацыйным этапе ўдзельнічалі 36 камандаў, у тым ліку і краіна-гаспадыня Італія. У фінальным турніры бралі ўдзел 16 камандаў. Чэмпіянат сутыкнуўся са скандалам з самагу пачатку: чэмпіён сьвету Ўругвай быў кваліфікаваны непасрэдна ў фінальны этап, але адмовіўся ад удзелу ў знак пратэсту праз тое, што шматлікія эўрапейскія каманды ўстрымаліся ад паездак у Паўднёвую Амерыку чатыры гады таму, калі Ўругвай прымаў чэмпіянат сьвету. Вялікая Брытанія таксама не была прадстаўленая ніводнай камандай, паколькі яна вырашыла не ўваходзіць у FIFA. Акрамя таго, Аргентына вагалася наконт свайго ўдзелу, і ў рэшце яны выступілі з камандай  аматараў.

Мусаліні на гульні зборнай Італіі ў 1934


У той час, калі быў арганізаваны Чэмпіянат сьвету па футболе ў 1934 годзе, Італіяй, краінай-гаспадыняй, кіравала фашысцкая партыя Бэніта Мусаліні. Дучэ, які некалькімі гадамі раней заснаваў Серыю А (італьянскую футбольную клюбную лігу), скарыстаўся магчымасьцю пашырыць сваю ідэалёгію.
Паводле некаторых звьестак, Мусаліні таксама меў пэўны ўплыў на вынік. За дзень да гульні Італіі з Аўстрыяй ён вячэраў са швэдзкім арбітрам Экліндам. Эклінд таксама будзе судзіць у фінале замест бэльгійскага арбітра, які быў абраны раней.
Зборная Італіі з Рымскім салютам

Зборная Італіі з Рымскім салютам


Арганізацыя спаборніцтваў зьмянілася пасьля папярэдняга турніру, і групавая фаза была адмененая. Замест яе быў фармат турніру на выбываньне (групавая фаза будзе зноў уведзеная ў 1950 годзе). Калі пасьля асноўнага часу матч завяршыўся ўнічыю, дадаецца 30-хвілінны дадатковы час. Калі дадатковага часу было недастаткова дзеля выяўленьня пераможцы, паўторны матч арганізоўваўся на наступны дзень (серыя пенальці была ўведзена толькі ў 1978 годзе).

Фінал прайшоў у Рыме на Stadio Nazionale PNF. Стадыён, назва якога зьвязана з фашызмам (PNF — гэта абрэвіятура ад Partito Nazionale Fascista).

Як і на папярэднім чэмпіянаце, некаторыя гульні былі скандальнымі. Напрыклад вугорскія футбалісты пасьля матчу з Аўстрыяй атачылі арбітра і абвінавацілі яго ў сваёй паразе.

Ва Ўругваі 1930 усе каманды выкарыстоўвалі схему 2-3-5 (два абаронцы, тры паўабаронцы, пяць нападнікаў). Але на чэмпіянаце 1934 выкарыстоўвалі дзьве розныя сістэмы: W-M і «Мэтада», якая выглядае як 2-3-2-3. Гэтая схема была распрацаваная італьянскім трэнерам Віторыа Поца і стала найбольш пасьпяховай.


Чэмпіянат 1934 года прынес гледачам шмат галоў. Усяго ў 17 гульнях забіта 70 галоў, а гэта 4,11 гола за матч. Падчас турніру быў выдалены адзін гулец.

У матчы за трэцяе месца Нямеччына выйграла ў Аўстрыі зь лікам 3—2.

У фінале згулялі Італія і Чэхаславакія. Чэхаславакія выйшла наперад у другім тайме, але Італія зраўняла лік, спатрэбіўся дадатковы час, каб вырашыць, хто мацнейшы. Праз пяць хвілінаў у дадатковы час Анджэла Ск'явіа забіў гол у за Італію, і матч у выніку скончыўся зь лікам 2—1. Італія стала чэмпіёнам сьвету па футболу.


У 1938 годзе ў Францыі прайшоў трэці чэмпіянат сьвету па футболе. 

Тое, што два чэмпіянаты запар праводзіліся ў Эўропе, было сустрэта з гневам у Паўднёвай Амерыцы, якая чакала, што турнір кожны другі раз будзе праходзіць на іх кантыненце. Гэта прывяло да байкоту з боку Аргентыны і Уругвая.

У кваліфікацыі прымалі ўдзел 37 зборных. У фінальным этапе ўдзельнічалі 16 камандаў, у тым ліку гаспадыня Францыя і дзеючыя чэмпіёны — зборная Італіі — прайшлі без папярэдняга адбору. На чэмпіянаце сьвету 1938 дамінавалі эўрапейскія краіны — 13 з 16 каманд былі эўрапейскімі. Самай экзатычнай камандай для ўдзелу стала зборная Галяндскай Ост-Індыі (Інданэзія), якая таксама стала першай азіяцкай камандай, што ўдзельнічала ў чэмпіянаце сьвету. Ост-Індыя прайшла кваліфікацыю, бо ўсе астатнія каманды ў Азіі зьняліся.


Гішпанія, якая пацярпела ад грамадзянскай вайны, адсутнічала. Неспакойны палітычны клімат у Эўропе, якая стаяла напярэдадні вялікай вайны, мог быць вельмі заўважным і на футболе. Аўстрыя непасрэдна перад пачаткам турніру была анэксавана Нямеччынай, і па гэтай прычыне яе выступ быў скасаваны. Італьянскія футбалісты рабілі фашысцкія вітаньні перад гульнямі. А калі ім трэба было пераапрануцца ў форму гасьцявой каманды супраць Францыі ў чвэрцьфінале, яны гулялі не ў белых кашулях, як звычайна, а ў чорных — фашысцкага колеру.

Што тычыцца спартовага боку, Бразылія ўпершыню здабыла значны вынік — у гульні за трэцяе месца яны перамаглі зборную Швэцыі.


А чэмпіёнам сьвету ў другі раз стала Італія. Яны пасьлядоўна перамаглі Нарвэгію ў першым раўндзе, у чвэрцьфінале былі мацней за гаспадароў турніра Францыю, у паўфінале спасавала Бразылія. У фінале супернікам Італіі стала вельмі моцная на той час каманда Вугоршчыны, якая не змагла навязаць барацьбы — вынік 4—2 на карысьць італьянцаў.

Чэмпіёны 1938. Зборная Італіі

Чацьверты чэмпіянат сьвету па футболе прайшоў у Бразыліі ў 1950 годзе. 

Праз Другую сусьветную вайну чэмпіянаты не праводзіліся ні ў 1942, ні ў 1946 годзе. У 1946 было прынятае рашэньне аб арганізацыі новага чэмпіянату сьвету, які адбудзецца ў Паўднёвай Амерыцы, далёка ад зруйнаванай вайной Эўропы.

У сувязі са злачынствамі ў вайне, Нямеччына і Японія былі адхіленыя ад турніру. Па палітычных прычынах ад удзелу ў ім адмовіліся Савецкі Саюз, Вугоршчына і Чэхаславакія. Аргентына адмовілася ад кваліфікацыі пасьля рознагалосьсяў з Бразыльскай федэрацыяй футбола. Францыя і Індыя адмовіліся ад удзелу па іншых прычынах пасьля кваліфікацыі на турнір, што прывяло да асыметрычных групаў. Па чутках, Індыя не паехала на чэмпіянат з прычыны таго, што ім было забаронена гуляць басанож. Пасьля зьяўляліся шматлікія абвяржэньні і падцьверджаньні гэтай вэрсіі.

 


Англія ўрэшце ўвайшла ў FIFA і змагла ўпершыню трапіць на турнір. У адрозьненьне ад мінулага разу, калі чэмпіянат сьвету па футболе праводзіўся ў Паўднёвай Амерыцы, гэтым разам прынялі ўдзел большасьць эўрапейскіх мацнейшых футбольных краінаў — зьявіліся трансатлянтычныя рэйсы.


Фармат чэмпіянату сьвету 1950 года ўяўляў сабой дзьве фазы групавога этапу. З чатырох групаў чатыры пераможцы выходзяць у заключны групавы этап, дзе па выніках і абвяшчаецца чэмпіён сьвету. Краіна-гаспадыня пабудавала новы велізарны стадыён для мерапрыемства — Маракана, які зьмяшчаў каля 200 тысячаў чалавек.

На гэтым здымку - фінал чэмпіянату 1950

Уругвай лёгка прайшоў у фінальную чацьверку камандаў пасьля таго, як на групавым турніры ім прыйшлося згуляць толькі адну гульню. Гэта адбылося пасьля таго, як Францыя зьнялася з турніру. Другой камандай, якая прабілася ў лік чатырох лепшых, стала Бразылія. Там яны літаральна зьнішчылі дваіх супернікаў — Швэцыю (7—1) і Гішпанію (6—1). Перад апошняй гульнёй, каб стаць чэмпіёнам сьвету, Бразылію задавальняла нічыя ў гульні з Уругваем.

Бразыльскі народ ужо загадзя быў у экстазе. Але іх чакаў удар. Бразылія павяла ў гульні, але ўругвайцы перахапілі ініцыятыву і выйгралі 2—1. Уругвай зноў становіцца чэмпіёнам сьвету.

Зборная Бразыліі, якая заўсёды гуляла ў белай форме, ніколі не зробіць гэтага зноў пасьля гэтай паразы ад Ўругвая.

Чэмпіёны сьвету 1950. Уругвай


Па выніках турніру адбылася яшчэ адна цікавая рэч. Англія, якая не брала ўдзел у папярэдніх чэмпіянатах, але лічылася самай моцнай камандай у сьвеце (а менавіта яны і прыдумалі футбол у сярэдзіне ХІХ ст.), правяла турнір не найлепшым чынам, і нават не змагла прабіцца ў другую фазу чэмпіянату.

Зборная Англіі 1950

Яшчэ адной навінкай сталі нумары на сьпінах футбалістаў.

Такім чынам, чэмпіёны сьвету па футболу:

1930 — Уругвай

1934 — Італія

1938 — Італія

1950 — Уругвай

У наступнай частцы мы разгледзім чэмпіянаты з 1954 па 1998 год.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: