«Галоўнае — захаваць сумленне». З ФК «Дынама» (Мінск) сыходзяць два спецыялісты
Клуб пакідаюць прэс-сакратар Аляксандр Строк і спецыяліст па маркетынгу Аляксей Селівончык. Абодва падпісвалі ліст за новыя выбары і супраць гвалту.
Прэс-сакратар мінскага «Дынама» Аляксандр Строк і спецыяліст па маркетынгу Аляксей Селівончык пакідаюць клуб, паведамляе «Трыбуна». Абодва з'яўляюцца падпісантамі жнівеньскага ліста за новыя выбары і супраць гвалту.
Тыдзень таму Аляксандр Строк напісаў пост у Instagram:
«Менавіта
гэты год атрымаўся самым цяжкім, як і для абсалютнай большасці беларусаў. Мы
шмат чаго перажылі, на многае сталі глядзець зусім іншымі вачыма, у многіх з
нас унутраны свет змяніўся максімальна крута, і ён больш ніколі не будзе
ранейшым. Мы ўсе (амаль) вельмі пасталелі.
Тым не
менш у гэтым кругавароце абсалютна розных падзей я пераканаўся ў адным.
Галоўнае — гэта захаваць сваё сумленне чыстым. Як бы ні было дрэнна (с).
Нягледзячы ні на што, я рады, што мне гэта ўдалося.
Было цяжка,
а будзе яшчэ цяжэй, але мне грэх на нешта скардзіцца. Я жывы і здаровы, таму
сёння хачу сказаць дзякуй усім, хто застаецца побач. Беражыце сябе і сваіх
блізкіх!» — напісаў Аляксандр Строк.