Ступаючы ў ягоныя сляды: у Мінску адсвяткавалі 85-годдзе з дня нараджэння Ніла Гілевіча
У гэты вечар ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча не тое, што яблыку ўпасці, а не было куды ўставіць іголку, нібыта паміж цаглінамі ў пірамідзе Хеопса. Некалькі сотняў чалавек шчыльна сядзелі і стаялі ў маленькай залі, па-за залай, у праходах і ў калідорах. Часам па шэрагах праходзіла глухое нараканне, што «вось ужо й няма дзе сабрацца».