Art Open Air з прысмакам рок-н-рола і японскага кіно

Бесшабашныя танцы пад мелодыі рок-н-рола, персікі і печыва, “безумное чаепитие” і кінапрагляд пад адкрытым небам фільма Такешы Кітана — менавіта гэтым скончыўся “Адзін заборысты дзень”  у Гродне.



get_img_1_1_1.jpg

Пад бесхмарным восеньскім небам ва ўтульным дворыку галерэі “Крыга” адбылося ўрачыстае ўзнагароджванне пераможца конкурса “На Заборы”. Ім стаў гарадзенскі графік Юры Якавенка (на здымку ніжэй). Яго працы будуць прадстаўляць Гродна на выніковых выставах праекта ў Мінску. Таксама працы мастака патрапяць 24 кастрычніка на забор парку імя Жылібера ў цэнтры Гродна.

get_img?ImageId=34398

get_img?ImageId=34399

get_img?ImageId=34405

get_img?ImageId=34404

get_img?ImageId=34413

Добрым працягам “заборыстага дня”, які плаўна перацякаў у вечар, стаў канцэрт гурта “Beach boogie band”. Некаторыя ўдзельнікі імпрэзы не змаглі стрымацца і ўстроілі танцы пад добра знаёмыя мелодыі рок-н-рола. Канцэрт, які планаваўся на паўгадзіны, расцягнуўся больш чым на гадзіну. Песні гуртоў “Сплін”, “Чайф” і іншых прыцягвалі выпадковых мінакоў з Савецкай вуліцы, якія падыходзілі да танцуючых і здзіўлена пыталі: “А што ў вас тут адбываецца?” Адбывалася сапраўднае вяселле.

get_img?ImageId=34411

get_img?ImageId=34408

get_img?ImageId=34400

get_img?ImageId=34401

get_img?ImageId=34403

“Безумное чаепитие” прыйшлося крыху адкласці, але нікога гэта асабліва не засмуціла. У дворыку размясцілі некалькі столікаў, на якіх расставілі садавіну, печыва, нейкія хімічныя жуйкі, кіпень і гарбату. Беларусам толькі дазволь халяву — як па камандзе натоўп рынуўся на ежу. Аднак “вар’яцтва” асаблівага не атрымалася: як толькі ежа скончылася, паўстала доўгая чарга за кіпенем. Тут ужо было больш парадку. Здаецца, вады і гарбаты хапіла ўсім жадаючым.

get_img?ImageId=34402

get_img?ImageId=34409

get_img?ImageId=34406

Сцямнела. Пад фінал “Zaborыстага дня” адбыўся паказ пад адкрытым небам фільма “Ахілес і чарапаха” японскага рэжысёра Такешы Кітана. У дворык галерэі сцяклося яшчэ больш людзей. Крэслаў на ўсіх жадаючых, а сабралося каля 100 чалавек, не хапіла. Таму гледачы размясціліся на зямлі, прыступках і бардзюрах.

get_img?ImageId=34410

Утульную атмасферу падтрымлівалі свечкі ў каляровых пластыкавых кубачках. Неэкалагічна, але ў цемры было даволі прыгожа. На зямлі, сталах, прыступках ззялі чырвоныя, жоўтыя і зялёныя аганькі.

get_img?ImageId=34407

get_img?ImageId=34412

Фільм распавядае гісторыю жыцця таленавітага хлопчыка Мацісу, які з дзяцінства марыў стаць мастаком. Пачынаецца фільм з апорыі грэчыскага філосафа Зянона, які сцвярджаў і даказваў, што хутканогі Ахілес ніколі не дагоніць павольную чарапаху. Нягледзячы на знешнюю прастату, фільм даволі глыбокі, таму ўсім аматарам японскага кінематографа і сучаснага мастацтва варта яго паглядзець.

Так і скончыўся “Адзін Zaborысты дзень” у Гродне. З надвор’ем вельмі пашанцавала, і цёплы восеньскі вечар у добрай кампаніі надоўга пакіне яркія ўспаміны ад гарадзенскага Art Open Air.

Воля Корсун, www.t-styl.info

Здымкі аўтаркі